Arančycy

Аранчыцы (Orańczyce) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

Раннія ўзгадкі пра прыватныя ўладанні на гэтым месцы датычацца рэвізіі 1563 року, у якое ўзгадваюцца тагачасныя землеўладальнікі Аранскія, ад якіх праўдападобна і атрымала сваю назву і вёска Аранчыцы.

Урывак з кнігі 1563 року падчас апісання мяжы вёскі Лінова

Аранчыцы таксама ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Пружанскае грэка-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.

На пачатку XIX ст. уладальнікамі маёнтка Аранчыцы былі прадстаўнікі роду Іжыцкіх, а гаспадыняю тут была Бальбіна Іжыцкая (Balbina Iżycka). Яна ж з’яўлялася цёткаю для Фердынанда Ляжэнскага (Ferdynand Leżeński) [1794-1858] і ў наступстве перадала яму маёнтак у сакраменце перад адыходам у іншы сьвет.

Фердынанд Ляжэнскі быў сынам Ігната Ляжэнскага (Ignacy Leżeński) [?-1830], афіцэра анты-расейскага паўстаньня 1794 року пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. Ягоны партрэт з 1792-га у мундзіры паручніка гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 року.
У Ігната Ляжэнскага і Юзэфы дэ Ромэр (Józefa de Romer) з суседняе Ліноўкі было 2 сыны: Казімір і Фэрдынанд.

Пасьля бацькі Ігната Ляжэнскага гаспадаром маёнтку стаў Фердынанд Ляжэнскі, па дадзеным на 1860 рокі меў ён ва ўласнасьці тут 350 дзесяцінаў зямлі. У шлюбе меў 3 сыноў: Севярына, Юльяна і Баляслава.

Маёнтак на мапе 1850-х

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 4 сакавіка 1864-га па 3 сьнежня 1871-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Аранчыцы, што належала Фердынанду Ляжэнскаму, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.

Пасьля сьмерці Фердынанда Ляжэнскага правы на маёнтак Аранчыцы перайшлі да ягонага сына Севярына Ляжэнскага (Sewerin Leżeński) [1823-1893].

Севярын Ляжэнскі быў жанаты на Амеліі Крашэўскай (Amelia Kraszewska), якая ў якасці пасагу перадала ў сумеснае карыстанне маёнтак Балкуны. З 1893-га і да пачатку Другое Сусветнай Вайны Балкунамі валодала Зоф’я-Караліна Ляжэнская, дачка Севярына.

19 лютага 1864 року Севярын Ляжэнскі быў арыштаваны за ўдзел у анты-расейскім студзеньскім паўстанні.

Маёнтак перайшоў брату Баляславу Ляжэнскаму (Bolesław Leżeński) [?-1917], па дадзеным на 1880-я ў склад ягонага маёнтка ўваходзілі ўрочышчы Шышковічы і Выдзерка, разам 898 дзесяцінаў зямлі.

Маёнтак на мапе 1880-х

Сядзібны дом Ляжэнскіх быў прамакутавым у плане, з чатырохсхільным дахам, пабудаваны з лістоўніцы і спачатку меў 8 пакояў. У канцы XIX ст. дом пашыраны: дабудавана кухня і яшчэ тры пакоі. Дом меў памер 7 на 20 метраў, быў пакрыты гонтаю. Ганак трымалі чатыры масіўныя цагляныя калоны. На заднім боку сядзібнага дому была шырокая, адкрытая веранда. Вакол знаходзіўся парк з памерамі 200 на 300 метраў з старажытнымі дрэвамі, фруктовым садам, рыбнымі стаўкамі, пляжам ўздоўж ручая і двума перасякальнымі алеімі, адна з якіх вяла да сядзібнага дому.

Сядзібны дом, відок з фронту, 1915 рок

Лінова_(1915)

З боку паркавага фасада, 1915

Пасля сьмерці Баляслава Ляжэнскага (Bolesław Leżeński) 18 ліпеня 1917, маёнтак “Аранчыцы” застаўся без гаспадара.

22 лютага 1922-га трацейскі суд, у складзе Тадэвуша Марачэўскага, Юзэфа Чарноцкага і Леанарда Выбраноўскага, разглядаў справу па падззелу маёнтка паміж жонкаю Баляслава – Эміліяю Ляжэнскаю з Жасніцкіх (Emilia Rząsnicka) [1850-1932], сынам Паўлам Ляжэнскім (Paweł Leżeński) [1880-1945] і дачкою Янінаю Ямніцкаю (Janina Jamnicka) [1885-1943], які размяшчаўся на тэрыторыі гміны Лінова, Пружанскага павету, Палесскага ваяводзтва.
Маёнтаку ў тыя часы належала значная доля зямлі, якая складала 800 дзесяцінаў, з якое 210 – ворнае зямлі, каля 210 – лугоў і блізка 480 дзесяцінаў лесу і падлеснае зямлі з будынкамі: сядзібны дом, запражная стайня, каменная адрына, хлеў, абора, стадоля, дом на 4 сям’і, флігель і стайня для экіпажаў.

Пэўны час спадчыннікі выкарыстоўвалі маёнтак сумесна, з-за чаго паміж імі ўзнікалі спрэчкі; для таго каб вырашыць спрэчныя пытанні вырашылі выйсці з сумеснай уласнасці шляхам падзелу, а паколькі не прыйшлі да ўзаемнае згодзы, звярнуліся ў трацейскі суд. Павал Ляжэнскі лічыць, што раздзел маёнтка парушыць яго гаспадарчую цэласнасць, прапануе пакінуць яму ў цэласнасці маёнтак з будынкамі і лесам, а частка сястры Яніны Ямніцкій і маці Эміліі Ляжэнскай аплаціць грашыма па частках, згодна з рашэннем трацейскага суда. На такую ​​прапанову не пагаджаюцца Яніна Ямніцкая і ад імя Эміліі Ляжэнскай – Багдан Шадурскі (Bohdan Szadurski) (матывуючы тым, што падзел ворнае зямлі і лугоў з’яўляецца не магчымым […]. Кошт усяго маёнтка Аранчыцы спадкаемцы ацэньваюць у 450 тыс. польскіх марак […].

Маёнтак на мапе 1931 року

Пастанова суда:
1) Ва ўласнасць Паўла Ляжэнскага прадаставіць палову ворнае зямлі і лугоў у маёнтку Аранчыцы, разам каля 200 дзесяцін, а менавіта: сам фальварак Аранчыцы з садам, ворнаю зямлёю каля фальварка і саду, цалкам ўрочышча “Санкаўшчызна”, “Загараддзе”, “Яміско”, палова ўрочышча “Севярын”, што прылягае да ўрочышча “Санкаўшчызна”, дзелячы яго папярок, і частка ўрочышча “Пянькі” і “Груд”, якія ляжаць па левым баку шашы Пружана-Запруды і палову зямлі пад лесам ва ўрочышчы “Яскаўшчызна “ў межах: з аднаго боку – зямлі Казіміра Трэмбіцкага, з іншае – Фелікса Стасевіча, з трэцяй – вёскі Альшаны, і з чацвёртае – другая палова гэтага ўрочышча;
Лугі ва ўрочышчах “Лаз”, “Глінкі”, “Мяжроўе”, “Засадзе”, частка ўрочышча “Пагоня” ад шашы да грэблі, якая ідзе ад урочышча “Груд” на фальварак, палову ўрочышча “Зімнік” у межах ад лесу маёнтака Аранчыцы ад зямлі Максіма Патапчука і Андрэя Васіліка, фальварка Дуброўка […] і частка ўрочышча “Плускі”, прылеглае да дарогі, якая ідзе ад шашы да гэтага ўрочышча праз “Груд” і будынкі: сядзібны дом, стайня для коней, каменная адрына, хлеў, стадоля і дом на 4 сям’і.

2) Ва ўласнасць Эміліі Ляжэнскай і Яніны Ямніцкай сумесна, пароўну кожнае, вылучыць другую палову ворнае зямлі і лугоў маёнтка Аранчыцы – разам каля 200 дзесяцін. […] Дарога, якая вядзе ад шашы да ўрочышча “Плускі” праз урочышча “Груд”, павінна быць пакінутая для агульнага карыстання ўладальнікам маёнтка Аранчыцы. Увесь лес маёнтка Аранчыцы па парычыне немагчымасці ягонага натуральнага падзелу застаецца ў агульным валоданні спадчыннікаў. […]

3) Фальварак Яніны Ямніцкай і Эміліі Ляжэнскай павінен быць пабудаваны на працягу 4-х рокаў ад сённяшняга дня, на аснове гэтага рашэння суда будынкі: флігель, карэтны будынак і дом на 4 сям’і – павінны быць перанесены на працягу гэтага тэрміна на месца, абранае ўласнікамі , і, акрамя таго, могуць з матэрыялу, узятага з яшчэ не падзеленага лесу, пабудаваць сябе стадолю, хлеў, каменную адрыну і сядзібны дом. Сродкі на перанясенне і рамонт старых будынкаў нясуць усе спадчыннікі разам: Павал Ляжэнскі ў адное палове сам, а Яніна Ямніцкая і Эмілія Ляжэнская ў другое палове разам […].

Чатырохгадовы тэрмін пабудовы фальварка спадчынніцам не можа быць павялічаны, на працягу якога спадчынніцы маюць права на агульнае выкарыстанне з Паўлам Ляжэнским, а менавіта: сядзібны дом, стадолю, каменную адрыну і палову саду, а пасля заканчэння тэрміну Яніна Ямніцкія і Эмілія Ляженская губляюць права на карыстанне будынкамі і садам […].

Такім чынам ўся маёмасць маёнтка Аранчыцы была падзелена паміж трыма бакамі.

allea

Алея з ляшчыны ў сядзібным парку Аранчыцы. 1938

last

Апошнія ўладальнікі Аранчыцы Адэля і Павал Ляжэнскія з унукам Цэзарыям. 1938

Сын Паўла – Ежы (1906-1944) – юрыст і журналіст, жаўнер Арміі Краёвай, пакараны немцамі ў Варшаве.

У верасні-кастрычніку 1939 па прыходзе Савецкіх войскаў маёнтак быў разрабаваны.

У 1943-м сядзібны дом згарэў дашчэнту, падчас драматычнага сутыкнення  партызанскіх атрадаў пад камандаваннем капітана Войцэха Зьбілюта з нямецамі.

Унук Паўла – Цэзары (1930-2006) – пісьменнік і журналіст, доктар гуманітарных навук, падпалкоўнік польскае арміі, аўтар больш за 30 кніг, канслер “Międzynarodowej Kapituły Orderu Uśmiechu”.

66666666

Павал (леваруч), ягоны ўнук Цэзары (справа)

На Пружанскіх могліцах знаходзіцца сямейнае пахаванне гэтага роду:
——————————————————————-
Leżeńska Adela z d. Bogusz (ur. 1879 zm. 1939)
Leżeńska Jadwiga (zm. 1904)
Leżeńska Karolina z Pierzchalskich (zm. 20 II 1890; żyła lat 88)
Leżeńska Maria z d. Kwołek (ur. 1902 zm. 1996)
Leżeński Bolesław (zm. 1917)
Leżeński Ferdynand (zm. 1858)
Leżeński Ignacy (zm. 1830)
Leżeński Jerzy (ur. 1906 zm. 1944)
Leżeński Kazimierz (zm. 30 VIII 1860; żył lat 54)
Leżeński Paweł (ur. 1880 zm. 1945)
——————————————————————-

78987

Радавое пахаванне Ляжэнскіх, фота 2016 року

Krynicy:
Ревизія Кобринской экономіи составленнная въ 1563 году, стр. 178
brama.brestregion.com
П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 206

andrzejkowicz.zgierz.eu
Muzeum Historii Fotografii w Krakowie
Л. Несцярчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
rgia.su

9 thoughts on “Arančycy

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Выдзерка | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Folwark Wyderka | Historia rodu Kraszewskich

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  7. Pingback-адсылка: Новыя Аранчыцы | Pružana

  8. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1938 року | Pružana

  9. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s