Багуслаўцы

333333

Багуслаўцы (Bogusławce) — былы маёнтак шляхецкага роду Чарноцкіх ля вёскі Росахі.

Мінуўшчына
Багуслаўцы – старадаўняя ўласнасьць розных шляхецкіх родаў, адным з першых шляхцічаў з Багуславіцаў (Bogusławicy) узгадваецца Сямён Юшковіч (Semen Juszkowicz) у 1567 року.

Далей інфармацыя пра маёнтак адносіцца да другое паловы XVIII ст. Па дадзеным на 1775 рок Багуслаўцы належалі Баляславу Біспінгу (Bolesław Bisping von Gallen) [?1710-1785], маршалку Старадубоўскага павету, Вялікага Княства Літоўскага.

Баляслаў каля 1740-га пабраўся шлюбам з Ружаю Адамовіч (Róża Adamowicz) і ў іх нарадзілася 3 сыны і 1 дачка: Jan Tadeusz Bisping [1741-1822]; Józef Bisping [?-1786]; Michał Bisping [?-1769] і Brygida (Bisping) Buchowiecka.

Бяляславу ў тыя часы таксама належылі вёскі: Ражковічы, Калядзічы, Вашчынічы, Харава, Росахі, Загалавічы (Zohałowicze), а таксама часткі Казлоў і Забаб’я, разам 232 дома.

У першае палове XIX ст. маёнтак на тэрыторыі Наскоўскае воласьці, Пружанскага павету, Гарадзенскае губерні.

Багуслаўцы на ваенна-дарожнае мапе Расеі 1837 року

Маёнтак на мапе 1856 року

Па дадзеным на 1890 рок ўладальнікам маёнтак з’яўляўся самы буйны землеўладальнік Пружанскага павету – Жыгімонт Гольч (Zygmunt Golcz).

У 1907 року маёнтак набыў Юзэф Чарноцкі (Józef Czarnocki) [~1875-1940], сын уласьніка маёнтку Белавусаўшчына Люцыяна Чарноцкага (Lucjan Bolesław Czarnocki) [~1848-1905].
Пасьля Юзэф набыў таксама маёнтак Засімавічы з фальваркамі Каралін і Абержа (Oberża) і падзяліў свае ўладаньні між дзецьмі. Маёнтак Багуслаўцы дастаўся Станіславу Чарноцкаму (Stanisław Czarnocki).

Перад першаю сусветнаю вайною (да 1914) зямельныя надзелы маёнтку былі часткова парцэляваныя, 34 дзесяціны зямлі набылі 7 пакупнікоў.

У Чарноцкіх было 2 вялікіх сядзібных дома. На тэрыторыі маёнтку дзейнічалі млын і сыраварня, быў пабудаваны шэраг гаспадарчых пабудоў: стайня, абора, дом для птушак – галубятня, пладовы сад і ставок, шырокі жалезная студня, да маёнтку належалі таксама вакольныя лясы.

Маёнтак на мапе 1930 року

Маёнтак на мапе 1930 року

Савецкі перыяд
З прыходам “саветаў” маёнтак адабраны для патрэбаў работніцка-сялянскага камітэту. Станіслаў Чарноцкі, ветэран вайны супраць бальшавікоў і ягоны бацька Юзэф, арыштаваныя і забітыя НКВД. Жонка Юзэфа, Раіса, была прысуджаная да спасылцы ў Сібір, дзе загінула падчас дэпартацыі.
Неўзабаве, падчас нямецкае акупацыі, Ірэна Чарноцкая, жонка Станіслава, вярнулася ў Багуслаўцы, якія да гэтае пары ўжо былі разрабаваныя савецкае уладаю. Таму яна асела ў Пружане, дзе трымала невялікую краму. У 1945 року ў рамках рэпатрыяцыйнай акцыі выехала ў Польшчу.

Цяперашні стан
Месца сядзібнага дому зарасло маладымі вязамі. Двор быў акружаны 200-рочнымі ліпамі, высажанымі роўнымі шэрагамі, адзінкавымі дубамі і каналамі.
Напрыканцы 2011 — у пачатку 2012 року на загад старшыні гаспадаркі «Айчына» дрэвы прысядзібнага парку былі сьпілаваныя. Апрача ліп, пад вырубку трапіла і груша, якая зьяўлялася самаю вялікаю на Беларусі. Яна згаданая ў кнізе прафэсара А. Т. Федарука «Стараўнія сядзібы Берасьцейшчыны». Груша мела чатыры ствалы і размах кроны 14 м.

444

Груша каля сядзібы, фота 2004 року

Багуслаўскі ставок, 2018

Паласа дрэваў: ліпа, альха, елі, клёны. 2018

Вялікая колькасьць цэглы на месцы маёнтку, 2018

Месца, дзе месьціўся маёнтак з сатэліту, 2018

Яшчэ раней у тым самым прысядзібным парку выпілілі з кораня і павалілі адзіны ў Беларусі кедр.

dsc_0246-730x4871

Сямейная пахавальня Люцыяна Балеслава і Міхала (ягоны сын) Чарноцкіх на Пружанскіх могілках

Крыніцы:
polesie.org
tadeuszczernik.wordpress.com
be.wikipedia.org
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego z 1775 r.
www.geni.com

Advertisements

6 thoughts on “Багуслаўцы

  1. Pingback-адсылка: Багуслаў Крашэўскі | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Савецкая акупацыя Пружаньшчыны | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Баляслаў Біспінг фон Галлен | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s