Янаўшчына (Janowszczyzna) – радавы маёнтак Кулакоўскіх на Пружаншчыне.
У XVIII ст. маёнтак ужо існаваў, але пад назваю Грушэўшчына (Hruszewszczyzna).
Па дадзеным на 1775 рок маёнтак належыў рэгенту земскаму Берасьцейскаму – Ігнату Грушэўскаму (Ignacy Hruszewski). Належала яму таксама 11 дамоў з сялянамі ў Ізбіцах.
Верагодна яшчэ ў першае палове XIX ст. новымі ўладальнікамі маёнтка сталі прадстаўнікі роду Яноўскіх (Janowscy), такім чынам змянілася і назва на Янаўшчына, аднак доказаў гэтаму няма.
Па іншае версіі маёнтак Грушэўшчына перайшоў да роду Кулакоўскіх яшчэ ў канцы XVIII ст. Рыгор Кулакоўскі (Grzegorz Kułakowski) у перыяд з 1803 па 1806 рок з’яўляўся адным з судзяў верхняга земскага суду ў Пружане, а з 1816 па 1819 рок быў харунжым Пружанскага павету.
Стары сядзібны дом Кулакоўскіх быў драўляным, аднапавярховым, прастакутным у плане, с двухсхільным дахам, быў часткова перабудаваны.
У сядзібна-паркавы ансамбаль уваходзілі сядзібны дом, флігелі, гаспадарчыя пабудовы, склеп, парк, ставок і іншае.
У маёнтаку Янаўшчына нарадзіўся паэт і навуковец Ігнат Кулакоўскі (Ignacy Kułakowski).
У апошнія рокі жыцця Ігнат Кулакоўскі раздаў свае землі бедным сялянам, нястомна працаваў над падручнікамі.
Пакінуў па сябе вялікія калекцыы кніг, антыкварныя рэчы, навуковыя працы па гісторыі, метадычныя дапаможнікі і распрацоўкі.
У сярэдзіне XIX ст. маёнтак Янаўшчына належыў роду Сядлецкіх, уладальніцаю маёнтка была Сабіна Седлецкая (Sabina Siedlecka), а зямельны надзел маёнтка Янаўшчына разам з фальваркамі Ізбіца і Каленікі, па дадзеным на 1860-я, складаў 262 дзесяцінаў.
Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 18 сьнежня 1864-га па 16 жніўня 1872-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Янаўшчына, што належала прадстаўнікам роду Седлецкіх (расейскія ініцыялы С.Ф. і К.Ф.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.
Да пачатку XXI ст. захаваліся будынкі флігелю, склепу і складу.
Кампазіцыя парка моцна пашкоджана у выніку будаўніцтва новых памяшканняў МТС.
Асноўны дрэвастой парку: дуб, клён, каштан, ліпа. Парк разрэджаны (змешаны пароды дрэў), ставок засыпаны.
Krynicy:
be.wikipedia.org
Л. Несцярчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 216
rgia.su
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1860-х рокаў | Pružana
Pingback-адсылка: Ізбіца | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс судзяў Пружанскага верхняга земскага суду | Pružana
Pingback-адсылка: Ihnat Kulakoŭski | Pružana