Старая Воля (Stara Wola) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.
Ранняя ўгадка ў пiсьмовых крынiцах датуецца 1537 рокам, калі каралева Бона даравала Старую Волю Шарашоўскаму касцёлу.
Уладальнікамі Старае Волі з другое паловы XVI ст. былі прадстаўнікі баярскага (шляхецкага) роду Старавольскіх. У справе 1577 року ўзгадваецца тагачасны ўладальнік маёнтка – Базыль Сасін Старавольскі (Bazyli Sasin Starowolski).
У заяве ад 1614 року ўладальнікам Старое Волі, як і раней, з’яўляўся Базыль Старавольскі (Bazyli Starowolski), было ў яго як мінімум 2 сыноў, сярод якіх Ян (Jan Starowolski) і Шымон Старавольскі – пісьменнік, каталіцкі святар.
У 1632 року, маёнтак больш не належыў роду Старавольскіх, да жніўня гэтага року быў ва ўласнасьці каралеўскага шляхціча, Белавежскага і Камянецкага лясьнічага Яна Махвіча (Jan Machowicz), а з 11 жніўня 1632-га ён перадаў маёнтак старасьце Мельніцкаму – Альбрыхту Савіцкаму (Albrycht Wojciech Sawicki).
Верагодна, што дачка Альбрыхта Савіцкага, якая мела імя Ганна (Anna Sawicka) у 1659 року пабралася шлюбам з падкаморнікам Чэрніхоўскім – Марцэліянам Жардецкім (Marcelin Władysław Żardecki) і такім чынам маёнтак у якасьці пасагу перайшоў роду Жардецкіх.
Як вынікае са справы 1663 року, гаспадаром тут быў менавіта Марцэліян Жардецкі.
Па дадзеным на 1775 рок уладальнікам маёнтку з’яўляўся Нэрэўш Врэдт (Nereusz Wredt) – вайсковец інфлянскі, дэпутат трэбунату Вялікага Літоўскага ад ваяводства Берасьцейскага. Належала яму тут вёска Старая Воля з 13 дамамі.
Скарочанае апісанне інвентару маёнтка Старая Воля, які належыў Нэрэўшу Врэдту, ад 5 студзеня 1770 року. На ўездзе ў двор брама падвойная з форткаю драніцаю (драўляныя дошкі) крытая, над якою дах падпіраюць 4 слупы. За брамаю адразу двухпавярховы сьвіран, крыты драніцаю і часткова саломаю. Ад сьвірану цянгецца шэраг гаспадарчых пабудоваў стайня, паветка, 2 хлевы, каморка і ўсё гэта саломаю крытае. Далей месьціцца бровар драніцамі крыты. Непадалёк бровару стаіць пекарня асобным будынкам. Потым стаіць сядзібны дом з вокнамі. Праход да дому з 2 дзьвярамі, адныя непасрэдна ў дом, другія ў сені вядуць. У доме праз сені кухня з двума дзьвярамі, камора таксама з 2 дзьвярамі і 2 вокнамі. За домам яшчэ ёсьць гумно на двух слупах, што не мае дзьвяроў. Яшчэ далей амбар збожжавы, стадоля саломаю крытая з двума падвойнымі дзьвярамі. Усе пабудовы на тэрыторыі двара збалансавана агароджаны.
З канца XIX ст. адміністратыўна маёнтак знаходзіўся на тэрыторыі Міхайлаўскае воласьці, Пружанскага павету, Гарадзенскае губерні.
У сярэдзіне 1860-х уладальнікам маёнтку з’яўляўся Караль Врэдт (Karol Wredt), з зямельным надзелам у 258 дзесяцінаў.
Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 30 лістапада 1864-га па 6 верасьня 1872-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Старая Воля, што належала Уладзіміру Врэдту (расейскія ініцыялы В.Ф.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.
У 1880-х уладальнік – Уладзімір Врэдт (Włodzimierz Wredt), а ягоны зямельны надзел на тыя рокі складаў 573 дзесяцінаў.
У сярэдзіне 1880-х маёнтак быў выстаўлены на продаж, інфармацыя аб гэтым была разьмешчана таксама ў газеце “Kurjer Warszawski. R.64, nr 142 (23 maja 1884)”.
Пасярод вёскі Стараволя дарога была выкладзеная брукаванкаю. Пры вёсцы карчма існавала, працавала кузьня.
Уладзімір Врэдт быў знаёмы з рознымі прадстаўнікамі Пружанскае шляхты, сяб раваў з Каетанам Крашэўскім з Доўгага, разам навучаліся ў школе, таму Каетан часам узгадваў яго ў сваіх нататках.
Перад Першаю Сусветнаю Вайною (да 1914-га) зямельныя надзелы маёнтку былі часткова парцэляваныя, 148 дзесяцінаў зямлі набылі 105 пакупнікоў.
Krynicy:
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
Kajetan Kraszewski – Silva rerum. Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881. Kronika domowa., str. 41-42, 292, 430
Акты Виленской археографической комиссии: Том XXXV. Инвентари староств, имений, фольварков и деревень за вторую половину XVIII века., стр. 175-177
rgia.su
genealodzy.pl
Опись документов Виленского Центрального архива древних актовых книг. Выпуск 10. Акты Брестского городского суда за 1575-1715 годы. Вильна, 1913 год, 80, 177 стр.
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 11, 1890 rok, str. 266
Алексей Харузин, “Славянское жилище в Северо-Западном крае. Из материалов по истории развития славянских жилищ”, Вильна. 1907 год, приложение
П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 205
Pingback-адсылка: Станіслаў Жукоўскі | Pružana
Pingback-адсылка: Задушэнне паўстаньня 1863-1864 на Пружаншчыне | Pružana
Pingback-адсылка: Задушэнне паўстаньня 1863-1864 на Пружаньшчыне | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana
Pingback-адсылка: Шубічы | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana
Pingback-адсылка: Старая Воля Жукоўскіх | Pružana
Pingback-адсылка: Перадзельск | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс старшыняў Пружанскага Земскага суду | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс судзяў Пружанскага гродскага суду | Pružana