Зянавіль (Zenowil) – былы маёнтак роду Віславухаў ля вёсцы Ляжайка, на тэрыторыі Котранскае воласьці, Пружанскага павету, на Палессі.
Мінуўшчына
Унікальны выпадак калі прадстаўнікі адзінага роду ўладарылі адною маёмасьцю на пряцягу амаль паў тысячылецця. У апісанні Кобрынскае эканоміі 1563 року ўзгадваюцца землеўладальнікі Віславухі.
У 1567 року ўзгадваюцца поўныя імёны землеўладальнікаў з Ляжайкі – Аляксандр і Фабіян Віславухі (Aleksander i Fabjan Wysłouchowie).
У XVII ст. уладальнікам маёнтку Зенавіль (Ляжайка) быў Ян Віславух (Jan Michał Wysłouch) [1648-1714].
На рубяжы XVIII і XIX стагоддзяў уладальнікам з’яўляўся Зянон Віславух (Zenon Kazimierz Wysłouch) [1727–1805], камергер Берасьцейскі, пасол Чатырохгадовага Сейма.
У пачатку XIX ст., маёнткам валодаў маршалак Пружанскага павету Віктар Віславух (Wiktor Wysłouch) [1767-1840].
Наступным чынам Каетан Крашэўскі апісаў экіпаж Віктара Віславуха.
Пружанскія землеўладальнікі Аляксандр (Aleksander Wysłouch) [1815 – ?] і Зянон (Zenon Wysłouch) (1817 – 1837) у першае палове XIX ст. з’яўляліся чальцамі аргінізацыі “Konwent Polonia” заснаванае ў 1828 року студэнтамі Тартусскага (Dorpat) Ўніверсітэту, магчыма былі ў ліку першых яе заснавальнікаў.
У 1860-х уладальнікамі маёнтку быў Станіслаў Віславух (Stanisław Wysłouch). Зямельны надзел на той час складаў 274 дзесяціны.
Менавіта ён пабудаваў тут новы сядзібны дом, шэраг гаспадарчых пабудоў: сьвіран, бровар, мураваны склеп і інш, а таксама заклаў пейзажны парк і выкапаў стаўкі. Усе будынкі былі пабудаваны з чырвонае цэглы, склеп – з каменя.
У часе анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў Антоні Віславух (Antoni Wysłouch) [1819-1875] сын Віктара, маршалка Пружанскага, разам з братамі Канстантынам, Людвігам, Феліксам і Віктарам падтрымалі паўстанскі рух.
Па дадзеным на 1890 рок уладальнікамі маёнтку лічацца Ян і Станіслаў Віславухі (Jan Wysłouch i Stanisław Wysłouch). Зямельны надзел іхняга маёнтку разам з хутарам Газдзёлкі на той час складаў 274 дзесяціны.
Апошнім уладальнікам маёнтку быў Зянон Віславух [1904-1945], сын Станіслава (Stanisław Kazimierz Wysłouch) [1859-1920].
Савецкі перыяд
Сядзібны дом быў разбураны, захаваліся некаторыя гаспадарчыя пабудовы і парк плошчаю 3.5 га. Асноўны дрэвастой парку: ліпа, каштан і дуб, але кампазіцыйнасць парушана, парк зарос хмызняком, ровы перасохлі, стаўкі абмялелі.
На месцы гаспадарчага двара Віславухаў зараз размешчана жывёлагадоўчая ферма.
Маёнткі Зянавіль і Відно звязвае адна рамантычна-трагічная гісторыя.
Праз некаторы час пасьля смерці Станіслава Віславуха, ягоная, ужо не маладая, але па ранейшаму прывабная ўдава, якая славілася на усю акругу сваім жаночым тэмпераментам, моцна закахалася ў гаспадара суседняга маёнтка Віндае.
Iх тайнае каханне скончылася трагічна. Невядома, што паслужыла прычынай трагедыі, але ў раніцу 1930 року яны былі знойдзены мёртвымі каля магутнага дубу ў парку Віднога.
Крыніцы:
globus.tut.by
www.radzima.org
www.radzima.org (2)
Л. Несцярчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
www.archiwumkorporacyjne.pl
Kajetan Kraszewski – Silva rerum. Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881. Kronika domowa., str. 304
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 14, 1895 rok, str. 572
Pingback-адсылка: Віктар Віславух | Pružana
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana
Pingback-адсылка: Зянон Казімер Віславух | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс маршалкаў | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс старшыняў Пружанскага павятовага суду | Pružana