Stanislaŭ Jahadynski

Станіслаў Ягадынскі (Stanisław Jagodyński) [1594-1644] – паэт, перакладчык, знаўца геральдыкі.

Станіслаў Серафін Ягадынскі нарадзіўся каля 1594 року ў шляхецкае сям’і ў Шарашове.

У 1613-1618 вучыўся ў Віленскае езуіцкае акадэміі.

Першымі ягонымі творамі былі панегірыкі (усхваляльныя прамовы), прысвечаныя прадстаўнікам уплывовае беларускае знаці (Гераніму Валовічу і Мікалаю Халецкаму), выдадзенныя ў друкарні Яна Карцана (Jan Karcan).

Дзякуючы матэрыяльнае падтрымцы заможных шляхціцаў Халецкіх, Станіслаў Ягадынскі паступае на факультэт права ў Кракаўскі (Ягелонскі) універсітэт, які пасьпяхова скончыць у 1620-м.

У 1622-м працягнуў навучанне ва ўнівэрсытэтах Падуі і Балоніі (Iталія).

У 1624-1625 суправаджаў каралевіча Ўладзіслава Вазу ў ягоным падарожжы па Нямеччыне, Бэльгіі і Італіі.

У 1625-м паступіў на службу да трокскага кашталяна Януша Радзівіла і жыў пры ягоным двары ў Нясвіжы. У гэты час наведаў Кобрын, Гродна, Жыровічы.

Сярод магнацтва Рэчы Паспалітай С. Ягадынскі быў вядомы як выдатны геральдык. Многія запрашалі яго для афармлення ўласных геральдычных знакаў. Iм быў складзены гербоўнік “Сумарыюш клейнотаў або дзяржавы і рыцарства Кароны Польскай і Вялікага Княства Літоўскага.

Усё жыццё пісаў панегерыкі на лацінскае і польскае мовах, але часамі ўжываў і беларускія словы і зваторы.

У 1627-1629 служыў пры двары кракаўскага біскупа Марціна Шышкоўскага.

Станіслаў Ягадынскі вызначыўся яшчэ як выдатны перакладнік з італьянскае на польскую мову.
Менавіта Ягадынскаму прыпісваюць аўтарства першага польскага падручніка па каліграфіі ў 1640.

У канцы жыцця служыў у “каралеўскім маёнтку Шарашоў”.

Krynica:
pl.wikipedia.org

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s