Семянча

333333

Семянча (Semeńcza) – былы маёнтак роду Ягалкоўскіх на Пружаншчыне.

Аднымі з першых шляхцічаў з Семянчы ўзгадваюцца Данько, Пранько, Тэадор і Павал Бяльцевічы (Dańko, Prońko, Teodor i Paweł Bielcewicze) у 1567 року.

У XVII ст. землеўладальнікамі ў Семянчы былі памешчык Адам Палуян і пан Павал Адынец. Якія ў 1629 склалі судовую скаргу на сялян вёскі Сланімцы.

Па дадзеным на 1775 рок маёнткам Семянча ўжо валодалі прадстаўнікі роду Ягалкоўскіх. Гаспадаром тут быў Людвіг Ягалкоўскі (Ludwik Jahołkowski), якому нажела 9 дамоў.

Падчас французска-расейскае вайны 1812 року ў двары Семянчоўскім кватараваў францускі генэрал. На месцы, дзе адбылася сутычка 7-га саксонскага корпусу генэрала Жана Рэнье (Jean-Louis-Ébénézer Reynier) з расейскім войскам, праз 30 рокаў быў пастаўлены помнік.

Пасьля таго як маёнтак Краснік падчас вайны 1812-га быў разбураны, Семянчу разам з ваколіцамі зьбіраўся набыць Францішак Карпінскі, прапаноўваў за яе 60 000 злотых.

У 1860-х роках уладальнікам маёнтку быў Ян Ягалкоўскі (Jan Jaholkowski). Ягоны зямельны надел на тыя час складаў 381 дзесяцінаў.

У 1847-м Ян Ягалкоўскі – дэпутат дарожнае камісіі Пружанскага павету.

Зьвесткі на 1847 рок

У 1862 року Ян Ягалкоўскі (сын Cyprian Jaholkowski) на міравым з’ездзе ў Пружане быў кандыдатам 3-га пастарунку. Пэўны час працаваў у Пружанскае адміністрацыі як засядацель ад шляхты.

Дадзеныя на 1862 рок

У 1860-70-я з’явіўся адзін з першых фатаздымкаў зробленых на Пружанскім павеце праз Люцыяна Крашэўскага, які паказвае дзяцей ля жорава і бялізны ў Семянчы.

Па дадзеным на 1880-я ўладальнікам маёнтку значыцца Рышард Ягалкоўскі (Ryszard Jaholkowski). Належала яму тут 418 дзесяцінам зямлі.

Напрыканцы XIX — у пачатку XX стагодзьдзя плошча вёскі складала 201 дзесяціну; фальварак Ягалкоўскіх — 220 дзесяцінаў.

%d1%8643%d0%bf%d0%b5%d1%86

Ziemia – tygodnik krajoznawczy ilustrowany 1911r.

З пачатку XX стагодзьдзя на тэрыторыі маёнтка дзейнічалі бровар і сыраварня, стаялі гаспадарчыя пабудовы, стайні і аборы. У будынку бровара таксама быў склеп, дзе захоўвалі мяса, іншыя прадукты.

У савецкі час маёнтак закінуты, у будынку былога бровару пэўны час жылі людзі: сем’і вайскоўцаў, потым быў там калгасны склад, пазьней там арганізавалі міні-фабрыку па выпуску блокаў. Пазьней матэрыял з сядзібнага дому і гаспадарчых пабудоў быў ўзяты на будаўніцтва новаўтворанага калгасу.

semencha

Бровар, фота Глеба Лабадзенкі, 2011 рок

Панскі ставок, 2017

Круглявы камень ля стаўка, 2017

Каменны шар ля будынку колішняе сыраварні, 2018

Склеп дзе захоўвалі сыры, рэканструяваны, 2018

Крыніцы:
orda.of.by
be.wikipedia.org
Памятная кніжка Гарадзенскае губерні на 1847 рок, стр. 164
Памятная кніжка Гарадзенскае губерні на 1861 рок

Advertisements

8 thoughts on “Семянча

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Шулякоўшчына | Pružana

  7. Pingback-адсылка: Семянчоўскія могілкі | Pružana

  8. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s