Стук у дзверы

5675%d0%bd%d1%80

Рэальная гісторыя з жыцця пабудаваная на ўспамінах Георгія Антановіча

выява вышей мае ілюстрацыйную мэту

Мой бацька, Акім Антановіч, нарадзіўся ў 1895 року ў сям’і вяскоўца ў Лінова. Сям’я была невялікая: бацькі, сястра і два браты. Мелі свой дом, прысядзібныя пабудовы, кавалак зямлі. У 1946 я адшукаў дзедаву хату. У жывых засталіся бацькава сястра Ева і брат Тэафіл з дзецьмі.
У першую сусветную вайну бацька служыў у кавалерыі. 3 расказаў ягоных і дзядзькі я ведаў, што бацька актыўна ўдзельнічаў у барацьбе за савецкую ўладу, ваяваў у Чырвонае Арміі. Быў накіраваны ў НКВД, апошняе месца працы — старшы інспектар каманднага адзела ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі Смаленскае вобласці.

Дзень, дакладней вечар 14 лютага 1938-га я запамятаў вельмі добра, мне тады было 13 рокаў. Бацькі былі ў тэатры, вярнуліся позна. Я ўжо заснуў, калі яны прыйшлі, вясёлыя, узбуджаныя. Не пасьпелі легчы спаць, як пачуўся стук у дзверы. Гэта не было нечаканасьцю, па бацьку часта прысылалі па начах пасыльных, выклікалі на рабту. На гэты раз у пакой увайшлі трое ваеннаслужачых, нам знаёмых. Па званні яны былі малодшыя за бацьку. Паводзілі себе ветліва, нават крыху сароміліся. Яны паказалі ордэры на вобшук і арышт бацькі. 3абралі зброю, пісьмы, фатаздымкі. Мы з мамаю сядзелі на канапе і плакалі. Бацька стаяў ля сцяны, панура апусціў галаву і моўчкі падпарадкоўваўся загадам. Да чатырох раніцы ўсё было закончана. Маці прапанавалі сабраць мужу бялізну, шкарпэткі, ручнік і яшчэ нешта, а бацьку — апранацца і развітвацца. Абдымаючы і цалуючы маці, ён казаў, што ні ў чым не вінаваты, што там разбяруцца. Мяне, узяўшы на рукі, ён моцна прыціснуў да сваіх грудзей, пацалаваў, пагладзіў цяжкаю рукой па галаве і сказаў: «Сынок, ты ўжо вялікі, сапраўдны мужык і носіш маё прозвішча. Любі і памятай свайго бацьку, беражы і клапаціся пра маму. Вам будзе без мяне цяжка, але я спадзяюся на цябе».

Ваеннаслужачыя савецкае арміі, 1930-я

Накінуўшы на плечы шынель (гэтую «неахайнасць» бацька дапусціў упершыню), ён цвёрдым ваенным крокам выйшаў з кватэры. Мы з мамаю кінуліся да акна. Белы сьнег дазваляў добра бачыць нават у цемры. Падышоўшы да задняга боку машыны, да адкрытай дзверцы, бацька спыніўся, павярнуўся да нашых вокнаў, памахаў рукой і, прыгнуўшыся, сеў у машыну. Больш мы яго не бачылі.
Далей пачаліся цяжкасці, аб якіх папярэджваў бацька. Маці звольнілі з працы, мяне выключылі са школы. Ішлі гады, у 1943-м я быў прызваны ў армію, служыў да 1950. Потым вярнуўся ў Менск, дзе жыла мама.

У 1956 року я пачаў пошукі бацькі. У наступным року атрымаў паведамленне аб ягонае рэабілітацыі. Вядома, гэты адказ мяне не задаволіў. Я хацеў ведаць прычыны арышту і куды выслалі майго бацьку. За адказамі я звярнуўся ў КДБ БССР і на славах мне заявілі што бацька памёр у 1942 у адным з лагераў ад язвы страўніка. Аднак я працягваў патрабаваць дакументальнага пацвярджэння ягонае сьмерці, права азнакамлення з ягонаю справаю. Алe мне ў гэтым адмаўлялі .
Толькі ў чэрвені 1989, калі мне было ужо 64 рокі, ад КДБ БССР я ўсё ж такі даведаўся праўду. Бацьку прыгаварылі да расстрзлу, 25 верасня 1938 рашэнне было прыведзена ў дзеянне. Пацвярджэнне выдадзенае тут жа, пасведчанне аб сьмерці са Смаленскага ЗАГСа.

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s