Сігневічы

Сігневічы (Siechniewicze) – былы маёнтак Празораў і Лей-Нейгафаў на тэрыторыі колішняга Пружанскага павету.

У сярэдзіне XVI ст. Сігневічы – шляхецкая ўласнасць у Берасьцейскім павеце «Зямля ў Сігневічах» узгадваецца ў Метрыцы Вялікага Княства Літоўскага ў 1520 року.
Некалі маёнтак Сігневічы ва ўласнасьці шляхецкага роду Шуйскіх, гаспадаром тут быў Адам Шуйскі (Adam Szujski) і ягоная жонка Марыя Халецка (Maria Holecka), якая пазьней застанецца адзінаю паўнапраўнаю уладальніцаю маёнтку.
У XVIII ст. Марыя Халецка, а таксама ейны другі муж Юзэф Празор (Józef Prozor) [1723-1788] валодалі Сігневічамі. У 1785 року па іхняму загаду ўзвялі тут мураваны касьцёл з элементамі барока на месцы старога драўлянага.

Па дадезным на 1775 рок сям’і Прозараў належала 21 дом у Сігневічах, 4 у Вініне, 19 у Падоссю, 1 у Зарэччу і пры маёнтку 53 дома з сялянамі, што працавалі на іх.

Юзэф Празор – ваевода Віцебскі ў 1781-1787 роках, каштэлян Віцебскі ў 1774-1781, маршалак галоўнага трыбуналу ВКЛ у 1781-м, стараста Ковеньскі ў 1764-м, генерал маёр арміі ВКЛ ад 1762-га року.

Сям’я Празораў на малюнку Ф. Смуглевіча, 1789 рок

Па загаду гаспадароў мастак Францішак Смуглевіч напісаў карціну «Сям’я Празораў» (захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве), пад якой быў зьмешчаны тэкст Францішка Карпінскага ў памяць памерлага Юзэфа Празора (памёр у Сігневічах).

Пазьней маёнтак адыйшоў Каролю Празору (Karol Prozor) [1759-1841] – чалец камісіі ўраду ВКЛ у 1812-ым, абозны вялікі літоўскі, маршалак галоўнага трыбуналу ВКЛ у 1787 року.

Адзін з галоўных арганізатараў паўстання 1794 року супраць расейскае акупацыі, у тым ліку Віленскага паўстання. Сапраўдны патрыет ВКЛ, падчас паўстання, Касьцюшка прызначыў Празора камандуючым войскамі на Палесьсі, Украіне, Падоле, а ў выпадку сваёе сьмерці або палону – сваім пераемнікам.

Пасьля арышту Празора за ўдзел у паўстанні, маентак быў канфіскаваны расейскімі ўладамі. Потым Кароль Празор быў у эміграцыі, але маёнтак праз некаторы час вярнулі.

Караль Празор таксама ўваходзіў у літаратурны гурток выдатнага польскага паэта Францішка Карпінскага,

Karol Prozor

У 1838 року маёнтак ў Пружанскім павеце Гродзенскае губерні, належалі памешчыцы Прозаравай.
З крастрычніку 1843 року Сігневічы належалі да роду нямецкіх графаў Лей-Нейгафаў. Гаспадаром тут быў маршалак Пружанскага павету – Рамуальд Лей фон Нейгаф (Romuald Ley von Neuhoff) [1808-1883].
Сядзібны дом тых часоў быў драўляны, вялікі па памерах, на цагляным падмурку.
Таксама ў склад маёнтку ўваходзілі 3 свірны, вазоўня, стайня, ляднік, камора, вяндлярня, жывёльны двор, пуня, кузня і млын-вятрак.
У сярэдзіне XIX ст. быў закладзены парк.

Перад першаю сусветнаю вайною (да 1914) зямельныя надзелы маёнтку былі часткова парцэляваныя, 168 дзесяцінаў зямлі набылі 16 пакупнікоў.

У 1914 року сядзібны дом згарэў, але быў адноўлены і перабудаваны.

Маёнтак на мапе 1930 року

Пасьля другое сустветнае вайны, у савецкі перыяд ў сядзібе быў разьмешчаны шпіталь, таму будынак сядзібы і парк засталіся не зруйнаваныя. Але ў пачатку 1990 року, з ліквідацыяю шпіталя, паркавы комплекс стаў паступова прыходзіць у заняпад, а сядзібны дом разбурацца.

1999 рок

1999 рок

Ліпавая алея ў 2014 року

Фрагмент стаўка, 2014-ты

Захавалася ліпавая альтанка з правага боку ад асноўнага будынку сядзібы, таксама сярод дрэвастою праглядваюцца дубы і акацыі. У паўночнае часцы парку існуе ставок.

Крыніцы:
Л. М. Нестерчук “Замкi, палацы, паркi Берасцейшчыны” 2002 г.
polishgenealogy1.blogspot.com

Advertisements

6 thoughts on “Сігневічы

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s