Чарналозы

Чарналозы (Czarnołozy) – былы маёнтак Савіцкіх, Анджэйковічаў і Чэрскіх.

Размяшчаўся ля вёскі Чарналозы, Котранскае воласьці, Пружанскага павету, што ў рэгіёне пушчы Белавежскае.

Упершыню Чорныя Лозы ўзгадваюцца ў 1581 року ў лісьце караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, які датычыцца “уваходаў” да пушчы Белавежскае, дзе Чорныя Лозы – прыватная ўласнасьць Мацея Савіцкага (Maciej Sawicki) [?1540-1581] гербу Любіч, пісара Вялікага Княжэцкага, каштэляна Падлясскага.

У 1775 року Чорныя Лозы ўласнасьць паручніка першага палка пярэдняе варты Вялікага Княства Літоўскага Францішка Савіцкага (Franciszek Sawicki). Таксама яму належылі вёскі Краснае, Пескі, Клепачы, Кушлеры і Нямковічы, усяго 54 дамоў.

Маёнтак на мапе 1856 року

У першае палове XIX ст. уладальнікам Чорных Лозаў быў Юліан Анджэйковіч (Julian Andrzejkowicz) [?-1849], сын Ігната. Пасьля ягонае сьмерці гаспадыняю маёнтку засталася жонка Марыяна (Marianna Andrzejkowicz).

Па дадзеным на 1860-я маёнтак Чарналозы ва ўласнасьці Анджэйковічаў, як і маёнтак Відна, непадалёк, а зямельны надзел на той час складаў 409 дзесяцінаў.

У 1890-м року маёнтак ужо належыў роду Чэрскіх, а ўладальніцаю з’яўлялася Соф’я Чэрска (Zofia Czerska). Зямельны надзел у 1890-м быў вялікі ў складаў 1119 дзесяцінаў зямлі.

Маёнтак на мапе 1913 року

У 1930 року згодна са спісам землеўладальнікаў Чарналозы належылі Соф’і Чэрскай (Zofia Czerska).

Маёнтак на мапе 1930 року

Сядбідны дом Чэрскіх быў драўляны, аднапавярховы. У склад маёнтку таксама ўваходзілі гаспадарчыя пабудовы, пладовы сад і ставок.

Савецкі перыяд
Пасьля прыходу савецкіх войскаў у канцы 1939 року, амаль усіх жыхароў Чарналозаў і саміх Чэрскіх дэпартавалі ў Сібір, таму што пераважная колькаць жыхароў вёскі і маёнтку – былі палякамі, гэта была адзінай падставай для дэпартацыі. Дамы іх апусцелі, праз некаторы час іх зьнесьлі, а тэрыторыю ўзаралі, так персталі існаваць Чарналозы.

Крыніцы:
Mikołaj Rozanów. «Powiat Prużański (Szkic historyczny)»
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego z 1775 r.

Advertisements

6 thoughts on “Чарналозы

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google+ photo

You are commenting using your Google+ account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s