Ustroń

Устронь (Ustroń) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

У сярэдзіне XIX ст. фальварак на тэрыторыі Котранскае воласьці, Пружанскага павету, на Палессі.

Маёнтак на мапе 1850-х

Па дадзеным на 1880-я ўладальніцаю фальварку была Браніслава Залеская (Bronisława Zaleska), а ейны зямельны надзел на той час складаў 96 дзесяцінаў.

Маёнтак на мапе 1880-х

У 1929 року Ўстронь ва ўласнасьці Марыі Залескай (Maria Zaleska).

Маёнтак на мапе 1931 року

Сядзібны дом Залескіх быў цагляны, аднапавярховы, знаходіўся сярод лесу.

У 1939 року тагачасных гаспадароў дэпартавалі ў Савецкія выпраўленчыя лагеры.

Маёнтак быў знішчаны ў Савецкі час.

Груша, Устроньскае пладовае дрэва, 2019

Відок на месца, дзе маёнтак стаяў, 2019

Krynicy:
1) Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 12, 1892 rok, s. 847
2) П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, с. 195

3) Успаміны мясцовага жыхара вёскі Замошша

2 thoughts on “Ustroń

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў (1938) | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

Пакінуць каментар