Zasimavičy

Засімавічы (Zasimowicze) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

Адная з ранніх узгадак пра паселішча датычыцца пераліку 1726 року, дзе Засімавічы уваходзілі ў склад Пружанскае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.

Старадаўні Палесскі маёнтак сярод балотаў і лясных массіваў, у другое палове XVIII ст. ужо існаваў.

Па дадзеным на 1775 рок належыў прадстаўнікам шляхецкага роду Ельцоў (Jelec). Невядома хто дакладна гэта быў, але намаганнямі чалавека з гэтага роду ў 1811 року была пабудаваная мураваная ўніяцкая царква ў вёсцы Засімавічы.

Па дадзеным на 1840-я маёнтак належыў маршалку шляхты Пружанскага павету – Антонію Ельцу (Antoni Jelec) і ягонае жонцы Паўліны (Paulina Jelec). У іхняе сям’і нарадзіўся Ян Вароніч Елец (Jan Woronicz Jelec), будучы інжынер, кіраўнік будаўніцтва чыгунначных шляхоў і мастоў у Расейскае Імперыі. Пабраўся шлюбам з Марыяю Мічурын (Marya Miczuryn).

З выдання 1915 року

На пачатку другое паловы XIX ст. маёнтак перайшоў да прадстаўніка роду Вяроўкіных-Шэлюта (Werowkin-Szeluta).
З канца 1850-х і да сваіх апошніх дзён у маёнтку Засімавічы жыў генерал-лейтэнант імператарскае расейскае арміі Фларыян Вяроўкін-Шэлюта [1800-1867].

Маёнтак на мапе 1850-х

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 24 кастрычніка 1864-га па 20 жніўня 1865-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Засімавічы, што належала Фларыяну Вяроўкіну-Шэлюта, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.

Пасьля сьмерці сп. Вяроўкіна-Шэлюты маёнткам некаторы час валодалі браты падпаручнік і псаломшчык Ліхачэўскія. Пасьля маёнтак перайшоў да іншага роду, але прадстаўнікі Вяроўкіных-Шэлютаў працягвалі жыці на Пружанскім павеце, так па дадзеным на 1928 рок Уладыслаў Вяроўкін-Шэлюта (Władysław Wierowkin – Szeluta) меў зямельны надзела ў 284 га ў вёсцы Шчарчова.

Маёнтак на мапе 1880-х

На пачатку XX ст. маёнтак набыў афіцэр Войска Польскага і горны інжынэр – Юзэф Чарноцкі (Józef Czarnocki) [~1875-1940] сын Люцыяна Баляслава Чарноцкага (Lucjan Bolesław Czarnocki) [~1848-1905].

Сядзібны дом Чарноцкіх, здымак перад 1940-м

Перад Першаю Сусветнаю Вайною (да 1914-га) зямельныя надзелы маёнтку былі часткова парцэляваныя, 54 дзесяціны зямлі набылі 40 пакупнікоў.

Маёнтак на мапе 1931 року

Дом Чарноцкіх быў вялікі драўляны аднапавярховы з ганкам на 4-х калонах, з чатырохсхильным гонтавым дахам. Перад ганкам быў разьбіт круглявае формы кветнік.
Да дому вяля алея са старых ліп. На тэрыторыі прысядзібнага парку існавалі 2 стаўка.

Aleja lipowa w parku Zasimowickim

Рос пладовы сад, яблыні, грушы ды жоўтыя слівы.
У сядзібна-паркавы комплекс таксама ўваходізі гаспадарчыя пабудовы: стайня, абора, хлеў і іншае.

Юзэф Чарноцкі аддаў маёнтак сваёе дачце Яўгеніі Чарноцкай (Eugenia Święcińska), якая пабралася шлюбам з Стэфанам Сьвянціцкім (Stefan Święciński herbu Ogończyk-Powała), такім чынам уласнасць маёнтку перайшла да Сьвянціцкіх.

Па дадзеным на 1922 рок уладальніцаю маёнтка значылася Яўгенія Чарноцкая (Eugenja Czarnocka) і належала ёй, разам з урочышчам Клін і часткаю фальварка Каралін і лугамі ва ўрочышчы Мардасы, 174 дзесяціны зямлі.

Eugenia і Stefan, babcia Święcińska, Andrzej, babcia Czarnocka, Bogna, czerwiec 1937

Савецкі перыяд
У пачатку 1950-х сядзібны двор быў разабраны на патрэбы новаўтраранага калгасу, а гаспадарчыя пабудовы прыстасаваны пад склады.

Рэспубліка Беларусь
Захавалася частка парку і 2 стаўка. Аснову дрэвастою складаюць клёны, таполі, ясень. Сістэма стаўкоў злучана паміж сабою па краях, ў сярэдзіне яны як бы падзелены востравам.

Ставок, 2017 рок

Фрагмент парку, 2017

Krynicy:
Echa Polesia, 2(30)2011
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
rgia.su (2)
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
rgia.su
Obwieszczenia Publiczne : dodatek do Dziennika Urzędowego Ministerstwa Sprawiedliwości. R.6, № 52 (8 lipca 1922), str. 7
Obwieszczenia Publiczne : dodatek do Dziennika Urzędowego Ministerstwa Sprawiedliwości. R.12, № 40 (19 maja 1928), str. 11
Świat – pismo tygodniowe ilustrowane poświęcone życiu społecznemu, literaturze i sztuce. R. 10 (1915), nr 25 (19 czerwca), str. 12

12 thoughts on “Zasimavičy

  1. Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Багуслаўцы | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

  6. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana

  7. Pingback-адсылка: Сьпіс маршалкаў | Pružana

  8. Pingback-адсылка: Засімавічская царква | Pružana

  9. Pingback-адсылка: Сьпіс судзяў Пружанскага верхняга земскага суду | Pružana

  10. Pingback-адсылка: Сьпіс старшыняў Пружанскага Земскага суду | Pružana

  11. Pingback-адсылка: Сьпіс старшыняў Пружанскага гродскага суду | Pružana

  12. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1930-х рокаў | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s