Шубічы (Szubicze) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.
Мінуўшчына
Шубічы як вёска вядомыя з 1563 року, калі ўваходзілі ў склад Дабучынскае (Пружанскае) воласьці, Кобрынскае эканоміі, на тое момант ужо існавалі.
Шубічы таксама ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Пружанскае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.
Па дадзеным на 1775 рок уладальнікам маёнтку з’яўляўся вайсковец інфанскі Урэтт. Верагодна маецца на ўвазе Нэрэвуш Урэтт (Nereusz Wredt) – вайсковец інфанскі, дэпутат трэбунату Вялікага Літоўскага ад ваяводства Берасьцейскага. Належала яму тут вёска Шубічы з 19 дамамі, а таксама суседні маёнтак Старая Воля.
У першае палове XIX ст. маёнтак належыў Ёахіму Врэдту (Joachim Wredt), але пасьля ягонае сьмерці быў выстаўлены на продаж, як відаць з аб’явы 1848 року, да маёнтка належылі драварыя і гаспадарчыя пабудовы, сад, 2 карчмы, ворная і сенакосная зямля, 6 дваравых людзей для абслугі, 24 сялянскія двары ў якіх 87 мужыкоў і 84 жанчыны прыгонных сялянаў і іншае.
Маёнтак быў прададзены і перайшоў да прадстаўнікоў роду Нейгаф фон дэр Лей.
У сярэдзіне XIX ст. уладальнікамі маёнтка быў Пружанскі гродзкі судзя Юзэф Лей Нейгаф (Józef Ananiasz Ley Neuhoff) [1802-1864] і ягоная жонка Флора Лей-Нейгаф з Барэйшаў (Flora Borejsza). Юзэфа малодшы быў сынам старшыні Пружанскага земскага судзі Юзэфа Лей-Нейгафа (Józef Neuhoff Ley) [?1770-1808], які ў сваю чаргу мог выкупіці гэты маёнтак у Урэттаў.
Пісьменнік Каетан Крашэўскі, які быў уладальнікам маёнтку Доўгае, што знаходзіўся адносна непадалёк, апублікаваў нататкі свайго бацькі Яна Крашэўскага, які верагодна быў знаёмы з Юзэфам Лей-Нейгафам ці верагоднее з ягонымі нашчадкамі, таму можна патлумачыць памылку – не маршалкам быў, а менавіта старшынёю земскага суду.
У 1860-х роках уладальнікам маёнтку Шубічы з’яўляўся сын Юзэфа і Флоры – Ян Лей-Нейгафу (Jan Ley-Neuhoff) [1856-?], належала яму тут 353 дзесяціны зямлі.
Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 24 лістапада 1865-га па 9 верасьня 1866-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Шубічы, што належала Юзэфу Нейгафу фон дер Лею (сыну Юзэфа старэйшага) была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.
Па зьвесткам на 1880-я Яну Лей-Нейгафу разам з маёнткам і урочышчам Забалацце (Zabłocie) належыла ўжо 672 дзесяціны зямлі.
Прыкладна ў канцы XIX ст. ці пачатку XX ст. маёнтак перайшоў да роду Семашка.
Да Першае Сусветнае вайны сп. Семашка (расейскія ініцыялы С. В.), узгадваецца як ганаровы грамадзянін, браў пазыку ў Петраградскага-Тульскім пазямельным банку пад заклад маёнтка Шубічы.
У 1921 року зямля з маёнтку Шубічы распрадавалася, ад Стэфана Семашкі (Stefan Siemaszko) яе набылі прадстаўнікі жыдоўскае народнасьці, сярод якіх былі Шая Бжэзінскі (Szaja Brzeziński) – 98 дзесяцінаў, і Альта Бжэзінска (Alta Brzezińska) – 82 дзесяціны зямлі.
На 1 верасьця 1939-га ўладальнікам маёнтку значыўся Шая Бжэзінскі.
У склад маёнтку тады ўваходізі – сядзібны дом, сыраварня, гаспадарчыя пабудовы: стайня, абора, свінушнік, хлеў, склеп. Мелася каля 50 дойных кароваў, коні, сьвіньні.
Сядзібны дом быў вялікім аднапавярховым драўляным будынкам да якога вяла прыгожая ліпавая алея.
Сядзібна-паркавы ансабмль складаўся з парку і 2-х стаўкоў.
Рос пладовы сад і вялікі агарод, дзе гаспадары вырошчвалі бульбу і агародніну.
У 1940-м Шая Бжэзінскі быў растраляны (rozstrzelana w 1940 r. w Palmirach).
Савецкі перыяд
Падчас Савецкае інвазыі сям’я Бжызінскіх вымушана была бегчы, уся іх маёмасьць канфіскаваная. У панскім доме спачатку пасяліліся савецкія вайскоўцы, у клуні круцілі кіно. Потым з іхняга дому зрабілі савецкую школу, а ў 1970-х нейкі Макарэвіч разабраў школу ды перавёз у Шані на пабудову ўласнага дому.
Рэспубліка Беларусь
Падмуркі дому і гаспадарчых пабудоў на свае патрэбы разабралі мясцовыя жыхары. Ліпавую алею канчаткова зрэзалі камунальныя службы.
Krynicy:
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 205
rgia.su
www.sejm-wielki.pl
Александр Петрик – Историко-Экономический Очерк деревни Шени, 1 часть, стр. 17, 22
rgia.su (2)
Dodatek do Kuryera Wileńskiego. 1848, № 39 (30 kwietnia), str. 1
Kajetan Kraszewski – Silva rerum. Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881. Kronika domowa., str. 261
Obwieszczenia Publiczne : dodatek do Dziennika Urzędowego Ministerstwa Sprawiedliwości. R.5, № 33 (30 kwietnia 1921), str. 11
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў 1938 року | Pružana
Pingback-адсылка: Спіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс судзяў Пружанскага гродскага суду | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс старшыняў Пружанскага Земскага суду | Pružana