Пружанскі павет (1795-1915)

Пружанскі павет (1795-1915) – адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гарадзенскае губерні Расейскае імперыі з цэнтрам у Пружане.

Пасьля 3-га падзелу Рэчы Паспалітае тэррыторыя Пружаншчыны ў 1795 року ўвайшла ў склад Расейскае імперыі. Праз пэўны час, 8-га жніўня 1796-га, быў утвораны Пружанскі павет, а павятоваму месту Пружана быў наданы новы герб з выявамі Яліны і Зубара. Вялікім значэннем для павету з’яўляўся факт знаходжання на ягонае тэрыторыі Белавежскае пушчы, якая цалкам укаходзіла ў межы павету.

Плошча Пружанскага павету складала 4 200 км², што зараз сапаставіма з агульнаю плошчаю Лондану, Рыму, Берліну і Варшавы разам узятых.

У сярэдзіне 1886 року павет налічваў 241 вясковую грамаду, 414 паселішчаў у 22 воласьцях, 5 мястэчак, 1 павятовае места.

Паводзе перапісу 1897 року ў павеце пражывалі 139,1 тыс. чал. Насельніцтва ў Пружане складала 7633 чалавек.

Перад першаю сусветнаю вайною, згодна з дадзенымі на 1912 рок, насельніцтва Пружанскага павету складала 174 тыс. чалавек.

Мапа Пружанскага павету ў 1820-м року

Склад воласьцей Пружанскага павету:

[ Байкоўская ]
Вёскі: Араб’і, Бакуны, Варотнае, Заневічы, Кутневічы, Мікалаевічы, Обеч, Рапяхі, Ткачы
Фальваракі: Байкі, Сталеўшчына
Асады: Концыкі

[ Белавежска-Аляксандраўская ]
Вёскі: Акольнік, Белавежа, Белая, Буды, Гайнаўка, Застава, Камянюкі, Ківачына, Лясная, Пагарэльцы, Падаляны, Падбельскія Агароднікі, Панасюкі, Старына, Стаўпавіскі, Сточак, Цераміскі, Чвіркі
Фальваракі: –

[ Вялікасельская ]
Вёскі: Абруб, Бакуны, Вялікае Сяло, Ліхасельцы, Ляжайка, Мокрае, Нямковічы, Юхнавічы
Фальваракі: –

[ Гарадзечанская ]
Вёскі: Блажкі, Вяжное, Гурыны, Жабін, Зосін, Казакі, Катылы, Козі Брод, Сасноўка, Харкі, Чарнічнае, Шчарчова, Шчэрбы
Фальваракі: Гарадзечна, Зосін, Казакова, Клюкі Старыя, Плянта l, Роўна,

[ Дабучынская ]
Вёскі: Агароднікі, Арабнікі, Бузуны, Вялікія Якавічы, Дабучын, Жадзены, Парасляны
Места: Пружана
Фальваракі: Белавусаўшчына

[ Картуз-Бярозаўская ]
Вёскі: Блудзень, Вугляны, Горач, Дзягелец, Зарэчча, Здзітава, Карпяшы, Круглае, Навасёлкі, Нівішча, Парослава, Пясчанка, Самуйловічы, Смалярка, Хамічы, Ціхны, Шылін
Мястэчка: Бяроза-Картузская
Фальваракі: Здзітава

[ Котранская ]
Вёскі: Клепачы, Котра, Краснае, Кушлі, Ліхачы, Пасталова, Пескі, Радзецк, Янаўцы
Фальваракі: Відно, Зянавіль
Засценкі: Дарожын, Мар’ямпаль-Мар’янава, Рекавец, Сычоўка

[ Ліноўская ]
Вёскі: Аранчыцы, Гарадняны, Лінова, Палонна, Семянча, Сланімцы
Фальваракі: Аранчыцы, Лінова, Ліноўка l, Семянча

[ Малечская ]
Вёскі: Аляхновічы, Вашчанка, Грыцэвічы, Залужжа, Кабакі, Лукомер, Малеч, Падкраічы, Паўлавічы, Пясчанка, Равейкі, Рыгалі, Сасноўка, Хойнікі II, Хойнікі l
Фальваракі: Габрыялін, Кабакі, Малеч, Аранова

[ Масеўская ]
Вёскі: Альхоўка, Баб’я Гара, Броўск, Бэрнадзкі Мост, Гушчавіна, Забалотчына, Масева, Масева Новае, Навасады, Нараўка, Скупава Новае, Скупава Старае, Тушамля, Ціхаволя, Янова
Фальваракі: –
Асада лясная: Гнілец
Калонія: Дубінская Ферма, Чало

[ Мацвееўская ]
Вёскі: Елянова, Касцюкі, Матвеевічы, Міжлессе, Судзілавічы
Фальваракі: –

[ Мікіцкая ]
Вёскі: Алішэвічы, Альшаны, Забалацце, Загор’е, Задвараны, Куплін, Смаляны, Тулоўшчына
Фальваракі: Борак, Загор’е I, Куплін Новы, Шулякоўшчына
Калоніі: Мікіцічы

[ Міхайлаўская ]
Вёскі: Засімавічы, Кацёлкі, Ляхі, Плябанцы, Стараволя, Чахец, Шакуны, Шані, Шубічы, Яцы
Фальваракі: Засімавічы, Стараволя, Чахец, Шубічы

[ Мураўёўская ]
Вёскі: Агароднікі, Барздзілы, Баяры, Гарэлкі, Глінянкі, Глыбокае, Дзявяткі, Заверша, Залессе, Корды, Крыўляны, Лышчыкі, Мажэйкі, Мацы, Мацясы, Мярніца, Навасёлкі, Песцянькі, Свішчы, Стаўпы, Тэўлі, Ханькі, Шэдзі
Фальваракі: Барздзілы (Чаплі), Вежкі I, Вежкі II, Відна, Гарэлкі, Германы, Глінянкі, Глыбокае, Ківацічы, Краснік, Лышчыкі, Папротная, Рынкі, Франопаль, Шчараполь, Юркаўшчына
Калоніі: Вежкі, Ківацічы, Мярніца, Сілічы
Асада: Вандалін

[ Носкаўская ]
Вёскі: Бортнавічы, Давыдавічы, Дацы, Доўгае, Жагалы, Залессе, Комлішча, Круглае, Лісіцы, Навасёлкі, Носкі, Панасавічы, Піняны, Рагачы, Ракавічы, Росахі, Скорцы, Смаляніца, Стасюкі, Утраны, Харава, Хвалевічы
Фальваракі: Гаўрылковічы, Давыдавічы, Доўгае, Куплін Стары, Полонны Груд
Аколіцы: Гаўрылковічы, Палонны Груд, Чэчкі

[ Равяціцкая ]
Вёскі: Бармуты, Вінін, Галіцы, Жычын, Зарэчча, Марыяпаль (Навасёлкі), Машковічы, Падоссе, Пасталова, Равяцічы, Сабалі, Свадзьбічы, Сігневічы
Фальваракі: Свадзьбічы, Сігневічы

[ Рудніцкая ]
Вёскі: Баравікі, Бельчыцы, Вашчынічы, Залессе, Замошша, Казлы, Калядзічы, Касіншчына, Навадворцы, Несцеркі, Ражковічы, Руднікі, Сілічы, Стаі, Труханавічы, Шаняўцы
Фальваракі: Пружана, Сілічы

[ Старуноўская ]
Вёскі: Антоны, Баяры, Брады, Вішня, Галасяціна, Ганчары, Дымнікі, Кукольчыцы, Лібія, Мельнікі, Нароўшчына, Новікі, Паддубна, Смольнікі, Старуны, Стойлы, Тарасы, Хіцёўшчына, Цімахоўшчына, Чабахі
Фальваракі: –
Калоніі: Падлессе, Рэчыца

[ Сухопальская ]
Вёскі: Андрыянаўка, Галены, Грынявічы, Ізбіцы, Каледзізна, Клятное, Мурава, Навасёлкі, Непамацынаўка, Роўбіцк, Сухопаль, Хвалава, Чапялі
Фальваракі: –

[ Сялецкая ]
Вёскі: Аніцэвічы, Асаўцы, Бухалі, Варажбіты, Зубачы, Касілавічы, Крываблоты, Куроўшчына, Леашкі, Лозава, Міхновічы, Нарутавічы, Осека, Пляхаўшчына, Сашыца, Селаўшчына, Сялец, Ясевічы
Фальваракі: Касілавічы, Куроўшчына, Ясевічы, Ясевічы Малыя
Аколіцы: Крукі, Рачыцы, Чарнічнае

[ Чарнякоўская ]
Вёскі: Боркі, Вялікія Лясковічы, Малыя Лясковічы, Міхалкі, Пешкі, Ястрабель
Фальваракі: Чарнякоў I, Чарнякоў II, Яроўка
Асада вайсковая: Лясковічы

[ Шарашоўская ]
Вёскі: Ваські, Манцы, Мыльніск, Пацынічы, Сухаўшчына
Фальваракі: –
Мястэчка: Шарашоў

У 1920 року Пружанскі павет паводле Рыжскага мірнага дагавору ўключаны ў склад Палескага ваяводства Другое Рэчы Паспалітае. Некалькі гмінаў адышлі да Беластоцкага ваяводства, частка тэрыторыі Белавежскае пушчы была адлучана з Пружанскіх зямель, у выніку чаго плошча павету скарацілася амаль у 2 разы.

Крыніцы:
be.wikipedia.org
radzima.net

Advertisements

203 thoughts on “Пружанскі павет (1795-1915)

  1. Pingback-адсылка: Зосін | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Ігнат Крываблоцкі | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Палонск | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s