Mikola Humien

Мікола Гумен [1906-1984] – грамацкі дзеяч за мяжою.

Нарадзіўся 10 сьнежня 1906 року ў вёсцы Лінова, Пружанскага павету, дзе жыў і працаваў краўцом да 1939 року.
16 сьнежня 1939-га, падчас Савецкае інвазыі, быў арыштаваны НКВД і сасланы ў Сібір. Па вызваленню трапіў у Армію Андэрса. Удзельнічаў у бітве за Монтэ-Касіна.
У 1946 року апынуўся ў Вялікабрытаніі. Ад 20.05.1948 быў сябрам Згуртаваньня беларусаў у Вялікае Брытаніі, быў актывістам Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
У 1957-м выехаў у ЗША. Пасяліўся ў Кліўлендзе. Быў сябрам парафіяльнае рады царквы Жыровіцкае Божае Маці ў Кліўлендзе. Быў сябрам Беларуска-Амэрыканскага Задзіночання і Задзіночання Беларуска-Амэрыканскіх Ветэранаў.
Гумен Мікола памёр 28 студзеня 1984 року ў Кліўлендзе, ЗША.

Krynicy:
hardzin.livejournal.com
“Zapisy 37”. Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва. Нью-Ёрк – Менск. 2014 (стр. 69-70)
Гардзіенка, Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Рэдактар Алег Гардзіенка. — Мн.: Медысонт. — Т. 2010. — С. 532. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; Кніга 18).

One thought on “Mikola Humien

  1. Pingback-адсылка: Пружанцы ў арміі Андэрса | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s