Мокрае (Mokre) – былы маёнтак роду Зянковічаў і Жэлязоўскіх на Пружаншчыне.
Аднымі з першых шляхцічаў з Мокрага ўзгадваецца род Габраловічаў (Gabrjałowicze) у 1567 року.
Маёнтак Мокрае вядомы ўжо з XVIII ст., узгадваецца ў 1765-1766 роках у „Taryfy Czopowego i Szelężnego” Берасьцейскага ваяводства, як уласнасьць шляхецкага роду Булгараных гербу “Два мячы”.
У 1775 року маёнтак належыць роду Булгарыных, а таксама вёска Мокрае разам з 21 дамамі.
У XIX ст. уладальнікам маёнтку Макрае значыцца Павал Зянковіч (Paweł Zienkowicz), які і нарадзіўся тут у 1813 року.
Павал Зянковіч ажаніўся на Марыі Паніквіцкай (Maria Ponikwicka) [1817-1842] і ў шлюбе нарадзіліся двое дзетак, адным з якім быў Фелікс Зянковіч (Feliks Antoni Zienkowicz) [1842-1910].
У 1860-х менавіта Фелікс з’яўляўся ўладальнікам Мокрага і ягоны зямельны надзел на той момант складаў 438 дзесяцінаў.
Фелікс Зянковіч пабраўся шлюбам з Марыяю Пуслоўскаю (Maria Regina Pusłowska) [1868 – 1948]
Падчас анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, Фелікс Зянковіч прыняў актыўны ўдзел на баку паўстанцаў, за што быў асуджаны на 12 рокаў катаргі ў Сібір, а радавы маёнтак Мокрае быў канфіскаваны расейскімі ўладамі.
Пасьля паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 17 ліпеня 1865-га па 22 жніўня 1872-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Мокрае, што належала Феліксу Зянковічу, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.
Такім чынам маёнтак перайшоў ва ўладанне іншага роду, роду Жэлязоўскіх.
У 1890-х гаспадаром Мокрага з’яўляўся Ян Жэлязоўскі (Jan Żelazowski), ва ўладаннях якога ўжо знаходзіўся суседні маёнтак Агатова.
У 1929 Мокрым валодаў Владзіміж Жэлязоўскі (Włodzimierz Żelazowski).
Гаспадарчы двор Зянковічаў, а пазьней Жэлязоўскіх, знаходзіўся ў паўднёвае часцы вёскі і існаваў да 1939 року.
Крыніцы:
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1938 року | Pružana
Pingback-адсылка: Фелікс Зянковіч | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana
Pingback-адсылка: Капліца-пахавальня Жэлазоўскіх | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana
Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana