Забаб’е

Забаб’е (Zababie) – колішні маёнтак магнацкіх родаў Радзівілаў і Сапегаў, а таксама Замойскіх і Гольчаў на Пружаншчыне.

Паселішча ўпершыню згаданае ў дакумэнтах першае паловы XVI стагодзьдзя як сяло Забабскае (грамата каралевы Боны 6 студзеня 1529 року).

У актавае кнізе прывілеяў пад 1554 рокам занатавана, што землеўладальнікі Дашко і Пракоп Сілічы маюць прывілей Боны на маёнтак і вёску Забаб’е, дадзенае за выслугу ад пана Станіслава Віштарта іх дзеду Васку Пракудзе. У 1567 року таксама узгадваецца Пракоп Сіліч (Prokop Silicz) як шляхціч з Забаб’я.

З 1570 року частка Пружаншчыны адышла ва ўладанні буйнога магнацкага роду Вялікага Княства Літоўскага – Радзівілам. Прыкладна ў гэты час Забаб’е і стала з’яўляцца іхняю ўласнасьцю.

Невядома менавіта хто з Радзівілаў тады быў уладальнікам Забаб’я, але ў другое чверці XVII ст. тут жыў Крыштап Радзівіл (Krzysztof Radziwiłł) [1585-1640]. 29 червеня 1640-га каралеўскі сакратар Лазар Майжэшовіч (Łazarz Mojżeszowicz) дасылае ліст вялікаму гетману Крыштапу Радзівілу ў Забаб’е ў якім паведамляе, што была ўзята райтарыя (коніца), якое ён заплаціў за 2 рокі наперад.

Krzysztof Radziwiłł

Праўдападобна з пачатку XVIII ст. Забаб’е перайшло да іншага знакамітага магнацкага роду Сапегаў. Уладальнікам Забаб’я ў сярэдзіне XVIII ст. быў Міхал Сапега (Michał Antoni Sapieha) [1711-1760]. З лістоў XVIII ст. узгадваецца дашлюбная справа, дзе Міхал Сапега – ваявода падляшскі, у наступстве падканцлер вялікі літоўскі, прадставіў свае ўладанні нейкаму Аляксандровічу, сярод якіх былі Забаб’е і Ясевічы Сялецкага храбства на Палессі.

Michał Antoni Sapieha

У XVIII стагодзьдзі існавала ў Забаб’і ўніяцкая (грэка-каталіцкая) царква, пабудаваная падканлцерам ВКЛ Сапегам (праўдападобна Казімерам Янам Сапегаю [?1642-1720]), апошні ўспамін пра царкву ў Забаб’і сустракаецца пад 1799 рокам.

Забабскі двор таксама ўзгадваецца ў 1726 року, як частка Сялецкае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату.

Па дадзеным на 1775 рок маёнтак Забаб’е належыў судзі земскаму Слонімскаму – Мікульскаму. Праўдападобна гэта Аляксандр Мікульскі (Aleksander Mikulski) – дыпутат трэбунату Вяліка Літоўскага (~1750-1763), судзя земскі Слонімскі з 1768-га, харунжы Слонімскі з 1778-га. Меў некалькі маёнткаў, а таксама на Пружаншчыне ў ягонае ўласнасьці былі вёскі Труханавічы, Залессе, Баравікі, Навадворцы, Руднікі, Бельчыцы, Казлы, Замошша, Несьцеркі, Забаб’е, а таксама Становічы, Панікары, Касцені, Кузьмічы, Смаленічы, Быкавічы, Шэўчыкі і агулам ягонымі лічыліся 310 дамоў разам.

У сярэдзіне XIX ст. Сялецкія ўладанні Сапегаў пры шлюбе Анэлі Сапегі і Кастуся Замойскага (Konstanty Zamojski) перайшлі да роду Замойскіх. Маёнтак узгадваецца ў карэспандэнцыі да 1870-га року.

Tydzień Polityczny, Naukowy, Literacki i Artystyczny. 1870 R.1 nr39

Паводле зьвестак на 1880-я рокі ўладальнікам тут быў Уладзімір Гольч (Włodzimierz Golcz), а зямельны надзел на той час складаў 987 дзесяцінаў. На мапах другое паловы XIX ст. таксама бачна, што на тэрыторыі маёнтка працаваў бровар.

Маёнтак на мапе 1893 року

У канцы XIX ст. ці на пачатку XX ст. маёнтак Забаб’е быў выкуплены прадстаўніцаю расейскае шляхты Вераю Кляйнміхель (Wiera Dżambakurjan-Orbeljani), якая з’яўлялася апошняю ўладальніцаю маёнтка.

Вера Кляйнміхель, пач. XX ст.

Перад першаю сусветнаю вайною маёнтак Забаб’е падпаў пад парцэляцыю, у выніку чаго 49 пакупнікоў набылі зямельны надзел Забаб’я ў колькасьці 228 дзесяцінаў.

Маёнтак на мапе 1924 року

У 1932 року ўся маёмасьць Забаб’я, што належала Веры Джамбакурыян-Арбэліяні (Wiera Szebeko), была закладзена як дэпазіт да Дзяржаўнага Скарбу і праз нейкі час стала ўласнасьцю дзяржавы.

З выдання 1932 року

У 1930-х Забаб’е з’яўлялася вайсковаю асадаю, падчас Савецкае інвазыі вялікая частка жыхароў былі рэпрасаваныя і адпраўленыя ў выпраўленча-працоўныя лагеры ў глыб СССР, іншая частка (жаўнеры войска польскага) растраляныя.

Вясенняя дарога на Забаб’е з Несьцяркоў, 2017

Стары дуб у 4 абхваты, частка ўяздное алеі, 2018

Зарослы Забабскі стаў, 2018

Месца, дзе будынкі стаялі, 2019

Крыніцы:
Pamiętniki Marcina Matuszewicza, 1714-1765, стр. 231
Henryk Wisner; Rzeczpospolita Wazów II. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskie, 2004, str. 12
be.wikipedia.org
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
Poleski Dziennik Wojewódzki. 1932, nr 10, str. 5
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 14, 1895 rok, str. 176

4 thoughts on “Забаб’е

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сілічы | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Вера Кляйнміхель | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s