Сычоўка

Сычоўка (Syczówka) – колішні маёнтак Бразоўскіх, Андрэйковічаў і Васінскіх на Пружаншчыне.

Маёнтак знаходзіўся на тэрыторыі Котранскае воласьці, Пружанскага павету, на Палессі, у другое палове XVIII ст. ужо існаваў.

Па дадзеным на 1775 рок уладальнікам маёнтку з’яўляўся губернатару ягонае княжецкае міласьці Рафалу Бразоўскаму (Rafał Brzozowski). Належала яму таксама вёска Котра і 2 вяскоўца ў вёсцы Пескі, усяго разам 14 дамоў.

У сярэдзіне XIX маёнтак ужо існаваў Па дадзеным на 1860-я ўладальнікамі гэтага двара былі прадстаўнікі роду Андрэйковічаў (Andrzejkowicz), зямельны надзел на той час складаў 368 дзесяцінаў.

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 26 лістапада 1866-га па 11 лістапада 1867-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Сычоўка, што належала Андрэйковічу (расейскія ініцыялы О.А.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.

Маёнтак на мапе 1856 року

Невядома пры якіх абставінах (магчыма па паўстанню 1863-64-га), але ў 1880-х маёнтак ужо належыў Васінскім, а гаспадаром тут быў Аляксандр Васінскі (Aleksander Wosiński) з зямельным надзелам у 370 дзесяцінаў.

Маёнтак на мапе 1915 року

Невядома як шлі справы ў Васінскага, аднак да першае сусветнае вайны маёнтак Сычоўка падвергся маштабнае парцэляцыі і 235 дзесяцнаў ягонае зямлі былі набыты 73 пакупнікамі.
За польскім часам (1921-1939) Сычоўка з’яўлялася засьценкам, але таксама ва ў прыватнае ўласнасьці.

Засьценак на мапе 1930 року

Сычоўка перастала існаваць за савецкім часам.

Сычоўскі стаў сярод поля, 2018

Сычоўскі дрэвастой на мяжы дня і ночы, 2018

Крыніцы:
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.
rgia.su
Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 11, 1890 rok, str. 736

4 thoughts on “Сычоўка

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Шыбеніца для святара | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s