Kryvabloty

Крываблоты (Krzywobłoty) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

У лісьце каралевы Боны 1548 року, якая надае баярыну сп. Варажбітавічу прывілей на маёмасьць у дзяржаве Селецкай, узгадваецца пры дарозе Дабучынскай востраў “Крывое Балота”.

Крываблоты ўзгадваюцца ў 1726 року, як частка Сялецкае рымска-каталіцкае парафіі Шарашоўскага дэканату, на той момант ужо існавалі.

Па дадзеным на 1775 рок уладальнікам маёнтку быў маршалак Берасьцейскага павету Ануфры Бэнклеўскі. Належала яму ў ваколіцах 30 дамоў з падданымі, сярод іх 4 дамы у вёскі Логісы, 12 у Вішневічах, 4 у Чарнічнам, 3 у Дзецах, 6 у Касілавічах.

У сярэдзіне XIX маёнтак Крываблоты ўжо існаваў. Знаходзіўся ў Сялецкае воласьці, Пружанскага павету, Гарадзенскае губерні, паміж Варажбітамі і Нарутовічамі.

У 1850-х належыў Бенедыкту Барэйшы (Benedykt Boreysza), разам з 58 рэвізскімі душамі. На пачатак 1860-х зямельны надзел ягонага маёнтку складаў 200 дзесяцінаў.

Маёнтак на мапе 1850-х

Прадстаўнікі роду Барэйша падтрымалі анты-расейскае студзеньскае паўстанне 1863-64 рокаў, праўдападобна таму маёнтак быў сканфіскаваны.

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 27 верасьня 1865-га па 17 кастрычніка 1873-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Крываблоты, што належала сп. Барэйшы (расейскія ініцыялы К.В.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі.

Па дадзеным на 1880-я маёнтак належыць нейкаму Яўхіму Данцову (Jefim Dońców), зямельны надзел складаў 130 дзесяцінаў.

Па звесткам на 1897 рок гаспадаром маёнтку Крываблоты з’яўляўся Даніла Друшыц.

Маёнтак на мапе 1880-х

Маёнтак перажыў Першую Сусветную і Польска-Бальшавіцкую войны, у 1930-м належыў роду Ягалкоўскіх, а ўладальнікам тут быў Шымон Ягалкоўскі (Szymon Jagołkowski).

Маёнтак на мапе 1931 року

Па ўспамінам мясцовых жыхароў у маёнтку гэтым ці побач жыд гаспадаром быў, але забіты немцамі ў часе Другое Сусветнае Вайны.

За Савецкім часам, у доме Ягалкоўскіх зрабілі школу.

Абмялелы Крываблоцкі ставок, 2018 рок

Выгляд з сатэліту, 2018

Krynicy:
Lithuanian Metrica (1548-1549) / Book No 32. Vilnius., 2012 metai. – 15 p.
Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
be.wikipedia.org
П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 190
rgia.su

5 thoughts on “Kryvabloty

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў па 1863 року | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружаскае шляхты 1775 року | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскае шляхты звязанаю з паўстаннем 1863-64 рокаў | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Ануфры Бэнклеўскі | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s