Novyja Arančycy

Новыя Аранчыцы (Orańczyce Nowe) – колішні фальварак роду Ямніцкіх на Пружаншчыне.

На пачатку вёскі Аранчыцы са старадаўніх незапямятных часоў існаваў маёнтак Аранчыцы, які належыў прадстаўнікам шляхецкага роду Ляжэнскі гербу Наленч.

Калі ў 1917 року памёр уладальнік Аранчыцаў Баляслаў Ляжэнскі (Bolesław Leżeński) ён не заставіў тэстамэнту і таму ўся ўласнасьць маёнтку засталася паміж спадчыннікамі, якімі з’яўляліся 2 дзяцей Баляслава – Павал Ляжэнскі і Яніна Ямніцкая (Janina Jamnicka) [1885-1943], а таксама ягоная жонка – Эмілія Ляжэнская (Emilia Leżeńska) [1850-1932].

Справу аб падзелу паміж заінтарасаванымі бакамі вырашаў суд. Такім чынам па рашэнню суда стары бацькоўскі маёнтак застаўся за Павалам Ляжэскім і ягонаю сям’яю, але не цалкам і з умоваю пабудовы новага фальварка.

У газеце судовай ад 1927 року пералічваецца нерумовая маёмасьць, якая належала Яніна Ямніцкай і Эмілія Ляжэнскай, агулам каля 200 дзесяцінаў.

З выдання 1927 року

У выніку, у сярэдзіне 1920-х паўстаў фальварак пад назваю “Новыя Аранчыцы”, уладальніцаю якога была сям’я Ямніцкіх: Яніна Ямніцка з Ляжэнскіх (Janina Jamnicka) [1885-1943] і Эдвард Ямніцкі (Edward Jamnicki).

Фальварак на мапе 1930 року

Знаходзіўся фальварак непадалёк чыгуначнае станцыі Аранчыцы, праз шашу па іншы бок ад старага маёнтка Аранчыцы, на ўскрайку балота Турасі.

Па дадзеным на 15.04.1930 Эдвард Ямніцкі меў асабісты паляўнічы раён (obwód łowiecki), дзе ён мог паляваць на дзікіх жывёлаў, а таксама карміць і размнажаць іхнюю папуляцыю, плошча паляўнічага абшару, які належыў яму, была 360 га.

Згодна з тэлефонным даведнікам 1939 року ў фальварку Ямніцкіх быў тэлефон, дазваніцца да іх можна было па кароткаму нумару – 5.

З даведніка ад 1939-га

Невядома, як развіваліся падзеі далей, што было падчас Савецкае Агрэсіі ў канцы 1939 року, і падчас Нямецкае акупацыі на пачатку 1940-х.

У 1943 памерла Яніна Ямніцка і пахаваная ў сямейнае пахавальні на рымска-каталіцкіх могліцах у Пружане.

У тым жа 1943 року яены муж Эдвард Ямніцкі будучы сяржантам падхарунжым, пад прозвішчам “Явар”, улетку 1943-га на Палессі зарганізаваў адзін з атрадаў супраціву. Партызанскі атрад пад ягоным кіраўніцтвам налічваў каля 30 чалавек і меў назву “Аранчыцы”, дзейнічаў на Пружаншчыне, а таксама ў ваколіцах Косава Палесскага.


Іхні сын Эдвард Марыян (Edward Marian Jamnicki) [1914-1976] таксама змагаўся супраць немцаў, быў падпаручнікам, перажыў вайну.

Раскіданыя камяні, магчыма былі выкарыстаныя раней, 2019

Прыкладнае месца, дзе будынкі стаялі, 2019

Брукаваная дарога ад вёскі да фальварка, 2019

Krynicy:
1) www.dws-xip.pl
2) www.1944.pl
3) Poleski Dziennik Wojewódzki. 1930, nr 11, str. 218
4) Gazeta Sądowa Warszawska _ red. Henryk Konic. 1927, nr 18, str. 252

3 thoughts on “Novyja Arančycy

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1938 року | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Parad damašnich žyviolaŭ u Pružanie 1924 roku | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Pakazy damašnich žyviolaŭ u Pružanie | Pružana

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s