Seśjonščyna

Сэсьёншчына (Siesiąszczyzna) – колішнія ляснянка і хутар на тэрыторыі Пружанскага павету, на Палессі.

Назва паселішча незвычайная і праўдападобна паходзіць ад прозвішча Сэсьёнскі (Siesiąski), прадстаўнікоў роду якія жылі тут.

Знаходзілася Сэсьёншчына на самым ускрайку Пружанскага павету, на тэрыторыі Гарадзечанскае воласьці, сярод лясоў пушчы Кобрыснкае, дзе дзічы шмат вадзілася.

Ляснянка на мапе 1850-х

На мапах сярэдзіны XIX ст. Сэсьёншчына альбо яшчэ не існавала альбо з’яўлялася ляснянкаю, якая насіла гэтую назву, аднак на больш пазьнейшых мапах таго ж стагоддзя, Сэсьёншчына ўжо населенны пункт. На мапах канца XIX ст. паселішча ўзгадваецца як хутар пад назваю Сесончыцы.

На мапе 1930-х

За польскім часам у 1930-х хутар належыў роду Другак, Як піша ў свах успамінах беларускі пісьменнік і нацыянальны дзеяч Юры Попка, на хутары тым жыла ягоная цётка Наста Іванюковіч: “Цётка Насьця, мая хросная маці, выйшла замуж за Другака на Прылуччыну-Сэксэвончыцы, тут-жа, на граніцу Пружаншчыны, у
Кобрыншчыну. Была бязьдзетнай.

Сэсьёншчына існавала некаторы час пасьля Другое Сусветнае Вайны, з усталяваннем Савецкае ўлады паселішча зьмяніла назву на хутар Саснова, а пазьней спыніла сваё існаванне.

На месцы тым зараз можна натрапіць на паркавыя дрэвы і рэшткі пладовага саду.

Дзікі тут зараз гаспадаць, 2019

Месца, дзе будынкі стаялі не зарастае, 2019

Зарослая дарога ад Сэсьёншчыны да маёнтку Дахлава ў Кобрынскім, 2019

Старыя грушавыя дрэвы, 2019

Прыпаднятая над балотам сьцежка, сфармаваная шчыльна і роўна высаджанаю алеяю, якая ідзе з Сэсьёншчыны да Плянты-Бартноўшчыны, 2019

Krynica:
Юрый Жывіца. Маё паходжанне // Беларуская мемуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк: Беларускі Інстытут Навукі і Мастацтва, 1999., стр. 223

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s