Kinateatr u Pružanie

Кароткая гісторыя існавання кінатэатра ў Пружане

Праўдападобна, што першы кінатэатр у Пружане быў зарганізаваны падчас Першае Сусветнае Вайны (1915-1918) нямецкімі вайскоўцамі ў цэнтры горада па вуліцы Шарашоўская. Верагодна тое кіна-абсталяванне было застаўленая імі пасьля адступлення ў 1918-м.

Нямецкі кінатэатар “Lichtspiele”, перад 1918

За Польскім часам (1921-1939) узгадваецца падзея, што адбылася 10 лютага 1932 року, а менавіта 16-я ўрачыстая акадэмія, якая адбылася ў зале кіно “Era”, была яна зарганізаваная колам школьным пры семінарыі настаўніцкае.

Пасьля Другое Сусветнае Вайны кінатэатр працягваў існаванне ў тым самым будынку, атрымаў новую назву “Беларусь”, якая замацавалася і выкарыстоўвалася працяглы час, да пабудовы ў 1965 року новага кінатэатру ў цэнтры горада пад назваю “Спутнік”.

Кінатэатр Беларусь, 1950-я (здымак з калекцыі Н. Андрусевіча).

За часамі незалежнае Рэспублікі Беларусь будынак былога кінатэатру быў адданы пад выкарыстанне розным установам, так у 2000-х залы выкарыстоўваліся спартоваю школаю для заняткаю фіз. падрыхтоўкаю, пасьля тут была праведзеная ўнутраная перапланіроўка і зарганізаваная крама будаўнічых матэрыялаў.

Відок 2 часткі, перад і пасьля рэстаўрацыі, 2019 рок

Krynica:
Sprawozdanie z działalności Ligi Morskiej i Kolonialnej, Warszawa, 1933 rok, str. 64

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s