Imieniny maršalka u Maliečy 1930 roku

Урачыстае адзначэнне дня іменінаў маршалка Другой Рэчы Паспалітай Юзэфа Пілсудзкага ў Малечы ў дзень сьвятога Юзэфа 19 сакавіка 1930 року

Артыкул з газеты “Polesie” 1930 року

(пераклад з Польскае) “Стараннем і з ініцыятывы настаўнікаў са школы пачатковае адзначаўся ў Мальчы дзень 19 сакавіка вельмі ўрачыста. Раніцаю а 9 гадзіне адбыліся набажэнствы ў царкве і сінагоге, на якіх прысутнічала моладзь школьная са сваімі настаўнікамі, прадстаўнікамі гміны, паліцыі і мясцовая супольнасьць.
Пасьля набажэнстваў сабралася моладзь, солтысы і чальцы рады, што паходзілі з навакольных вёсак у прыгожа дэкараваным зале школьным на ўрачыстае мерапремства. Хор школьны адсьпяваў “Hej, strzelcy wraz”, пасьля кіраўнік школы прамовіў да прысутнай моладзі на тэму заслугаў першага маршалка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага, спасылаючыся на дасягненні ў працы, заклікаў сабраных навучэнцаў да дасягненняў у навуцы.
Пасьля прамовы кіраўніка школы прадэманстравалі сольныя і хорныя сьпевы, хор школьны прасьпяваў шэраг песьняў, паміж іншым прынятыя былі воплескамі песьні польскія і легіонавыя. Нацыянальным гімнам скончыўся гэты паранак.
Увечары а 20 гадзіне сабралася ў тым самым зале мясцовая супольнасьць, улады дзяржаўныя і прадстаўнікі мясцовага самакіравання на ўрачыстую акадэмію.
Праграмма складалася з: прадмовы кіраўніка школы, якая дарэчы скончылася трох-кротным воклічам “niech żyje” у гонар маршалка Юзэфа Пілсудзкага, была яна падхвачаная публічнасьцю з вялікім энтузіазмам. Пасьля хор школьны, пад кіраўніцтвам сп. Мусяла (p. Musiała), прасьпяваў шэраг песьняў, а сп. Мусяла выканаў скрыпкавы канцэрт, а вучні далучыліся хорам і сольна з матэрыялам пра маршалка Ю. Пілсудзкага. Зацяжныя воплескі атрымалі ўсе выканаўцы і малыя і вялікія.
Адміністратыўныя будынкі і дамы жылыя былі дэкараваныя сьцягамі ў нацыянальных колерах. Публічнасьць прысутная на акадэміі дабравольна перадавала ахвяраванні на экскурсію вучняў да Гдыні, і на выхадзе са школы шлі яны з паднятымі галавамі, з асьведамленнем таго з якою цяжкасьцю была здабытая незалежнасьць Польшчы.

Krynica:
Polesie, № 14-15, 1930 rok, str. 10

Пакінуць адказ

Fill in your details below or click an icon to log in:

WordPress.com Logo

You are commenting using your WordPress.com account. Log Out /  Змяніць )

Google photo

You are commenting using your Google account. Log Out /  Змяніць )

Twitter picture

You are commenting using your Twitter account. Log Out /  Змяніць )

Facebook photo

You are commenting using your Facebook account. Log Out /  Змяніць )

Connecting to %s