Колішняя пачатковая адукацыйная ўстанова ў вёсцы Альшаны
Аб існаванні тут пачатковае агульнаадукацыйнае навучальнае ўстановы за часамі Расейскае імперыі (1795-1915) інфармацыі не маецца, аднак была тут “церковно-приходская школа” пад патранажам Расейскае праваслаўнае царквы, адчыненая ў 1901 року, дзе, хоць і абмежавана, але вывучалі арыфметыку і чытанне, аднак асноўнае ўвага надавалася вывучэнню закону божага, як галоўнага прадмету, а таксама царкоўна-славянскае і расейскае мовам ды цэркоўнаму сьпеву.
За Польскім часам (1921-1939), а менавіта ў 1926 року была загранізаваная 1-на класавая пачатковая публічная школа ў Альшанах (1 klasowa publiczna szkola powszechna w Olszanach). Першым дырэктарам тое школы быў Эдвард Квяткоўскі (Edward Kwiatkowski). А настаўніцаю з 1927-га была Мар’я Віхман (Maria Wichmann).
У Альшанскае школе навучаліся дзеці з самое вёскі Альшаны, а таксама з калоніі Скрыбоўшчына, калоніі Хойнікі, асады Яцкоўшчына, лесьнянкі Мікіцічы (магчыма Скопаўкі), вёскі Араб’і і хутара Дуброўка.
Невядома на якім месцы, але школа працягнула існаванне пасьля Другое Сусветнае Вайны і за часамі Рэспублікі Беларусь, была зачыненая прыкладна ў канцы 1990-х.
Krynica:
www.linovo.by