Семянчоўскія акты 1617-1758 рокаў

Рукапісныя дакументы, якія датычацца маёнтку Семянча і ягоных уладальнікаў у перыяд з 1617 па 1758 рокі, на стара-польскае мове.

Далей

Справа судовая датычная Русакоўшчыны 1775 року

Судовая справа адносна землеўладальнікаў фальварку Русакоўшчыны, што ў ваяводзтве Берасьцейскім ляжыть. Узгадваюцца прадстаўнікі мясцовае шляхты, якіх справа датычыцца, гэта вядомы на Пружаншчыне род Ізбіцкіх, сярод іх – Даніэль Ізбіцкі (Daniel Izbicki), Марцін Ізбіцкі (Marcin Izbicki), а таксама род Чэрніцкіх – Сымон Чэрніцкі (Szymon Czernicki), Якуб Чэрніцкі (Jakub Czernicki) і Леон Чэрніцкі (Leon Czernicki), апрача іх шляхта па суседству – Ануфры Бэнклеўскі (Onufry Bęklewski), Ян Каташэвіч (Jan Kotaszewicz), Аляксандр Гудзенскі (Alexander Gudzieński) i Ян Хараін (Jan Horain).

Далей

Скарга Яна Лесьнёўскага да Яна Хадкевіча 1574 року

Служэбнік Ян Лесьнёўскі (Jan Leśniowski) скардзіцца маршалку Вялікаму Літоўскаму Яну Хадкевічу (Jan Chodkiewicz ) аб справе сп. Жалінскай, што сп. Матыс Савіцкі (Matys) Sawicki), пісар Вялікі Літоўскі, “багаціць людзей бездумна, якія не маглі быць прыдатнымі ані яму ані Рэчы Паспалітае”. Сп. Жылінская ўспрымае дзейнасьць сп. Савіцкага як асабістую нанесеную шкоду ейнаму пакойнаму мужу сп. Жалінскаму. У гэтым дакуменце ўпершыню ўзгадваецца маёнтак Чарналозы, які даны быў Матысу Савіцкаму, і той апошні жонку меў.

Далей

Скарга аб збіцці падданага з Купліну 1629 року

Скарга Яна Жардзецкага з Купліна на Павала Адынца з Семянчы, які сам і разам са сваімі падданымі нанёс пабоі падданым сп. Жардзецкага. У дакуменце ўзгадваецца вёска Падлессе (магчыма ранняя назва вёскі Куплін), жыхары з якое былі падданымі Яна Жардзецкага ў маёнтку ягоным Купліне.

Далей

Дыкрэт па справе ўладання Семянчою 1671 року

У дакуменце ўзгадваецца прадстаўнік роду Адынцоў – манах ордэну Базыліянаў – Апанас Адынец (Atanazy Odyniec), магчыма сын Павала Адынца (Paweł Odyniec) з маёнтку Семянча, а таксама іншыя асобы, зьвязаныя са справаю як Марына Аранская (Mariana Orańska) магчыма прадўніца мясцовае шляхты з Аранчыцаў ці Аранова, жонка Крыштапа Рэшчыны ды іншыя.

Далей