Канцлер вялікі Літоўскі, стараста Шарашоўскі, Берасьцейскі і г.д., рыма-каталіцкага веравызнання, Леў Сапега выказвае незадавальненне гетману вялікаму Літоўскаму Крыштапу Мікалаю Радзівілу, кальвіністу, аб тым што храм рымска-каталіцкі Сьвятога Лаўрэна ў Сяльцы зьняважаны застаўся, вобразы Хрыста зьвязаныя вяроўкамі былі выцягнутыя са сьвятыні і па за мястэчкам спаленыя, а попел ад іх да вады кінуты. Далей Леў Сапега кажа, што па словах канфэдэрацыі, кальвінскі збор згарэў (дапускае, што самі яго падпалілі)…
XVI ст.
List da Jaraša Krečeŭskaha ŭ Šarašoŭ 1574 roku
Ліст землеўладальніку і старасьце Шарашоўскаму Ярашу Крэчэўскаму, які ад караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў само мястэчка і воласьць Шарашоўскую, паведамляецца аб перадачы ўсёе гэтае ўласнасьці стольніку вялікаму літоўскаму, дзяржаўцы Віленскаму пану Мікалаю Дарагастайскаму.
Paviedamlieńnie Šarašoŭskamu ŭradniku 1561 roku
Паведамленьне Шарашоўскаму ўрадніку Станіславу Бернатовічу (Stanisław Bernatowicz) каб той прадліў арэнду з жыдамі на мясцовую вытворчасьць 1561 року
List karalievy Bony da bajaryna 1548 roku
Каралева Бона Сфорца надае баярыну сп. Варажбітовічу маёмасьць у дяржаве Селецкае, дзе ўрочышча Моланая Печ, а таксама іншым баярам пры дарозе Дабучынскай на востраве “Крывым Балоце”.
Dekret pliebana Dabučynskaha z bajarami Kobrynskimi 1548 roku
Спрэчная справа паміж плебанам Дабучынскім князем Эразмусам з баярамі Кобрынскімі на права валоданне зямлёю Радзівілаўшчнаю. Апісваецца гісторыя, аб тым, што з даўніх часоў, да 1548-га, існавала на тым месцы 2 двары – Радзівілава і Наскова, аднак той род Радзівілаў згас і не засталося спадчынікаў, таму спадар Вацлаў Касцевіч зямлю тую пустую Радзівілаўшчыну аддаў ва ўладанне храму Дабучынскага. Аднак з пратэстам выступілі баяры і пажадалі павярнуць маёмасьць.
У справе ўзгадваецца ўраднік Дабучынскі Ян Куроўскі (Jan Kurowski), першы плябан Дабучынскі, імя якога не называецца, стала быць князь Эразмусам – другі плябан. Падчас апісання межаў зямлі Радзівілаўскай узгадваецца зямля “Шеноўская”, ранняя адсылка на паселішча Шэні; невядомыя могліцы, магчыма адныя з тых, што на Горцы ці зьніклыя блізу яе; і “место Пружонок”.