Mini-apisannie vyhliadu karalieŭskaha dvara Pružanskaha XVII st.

Кароткае апісанне, на аднае старонцы, зьнешняга выгляду каралеўскага двара Пружанскага, выкананае ў XVII ст. верагодна пасьля некаторых падзеяў.

Далей

Скарга аб збіцці падданага з Купліну 1629 року

Скарга Яна Жардзецкага з Купліна на Павала Адынца з Семянчы, які сам і разам са сваімі падданымі нанёс пабоі падданым сп. Жардзецкага. У дакуменце ўзгадваецца вёска Падлессе (магчыма ранняя назва вёскі Куплін), жыхары з якое былі падданымі Яна Жардзецкага ў маёнтку ягоным Купліне.

Далей

Дыкрэт па справе ўладання Семянчою 1671 року

У дакуменце ўзгадваецца прадстаўнік роду Адынцоў – манах ордэну Базыліянаў – Апанас Адынец (Atanazy Odyniec), магчыма сын Павала Адынца (Paweł Odyniec) з маёнтку Семянча, а таксама іншыя асобы, зьвязаныя са справаю як Марына Аранская (Mariana Orańska) магчыма прадўніца мясцовае шляхты з Аранчыцаў ці Аранова, жонка Крыштапа Рэшчыны ды іншыя.

Далей

Паведамленьне аб рабаваннях 1671 року

Цівун Філемон Грыцэвіч (Chilemon Hrycewicz) і лаўнік Грыц Гружовіч (Hryc Hrużowicz) прадстаўнікі яснавельможнай пані Бутлеровай, падкаморнай кароннай (праўдападобна вядзецца пра Канстанцыю Вадынскую (Konstancja Wodyńska) – жонку Готарда Бутлера (Gotard Wilhelm Butler)), што ва ўладаннях ейных, званых Ельнай, харугва на чале з яснавельможным панам Дольскім (праўдападобна Ян Дольскі (Jan Dolski)), якія шлі да абозу ў Шарашове, дзе яны ўжо былі раней, на начлег сталі і вялікія шкоды і рабаванні здзейснілі ва ўладаннях прыватных Ельнай.

Далей