Sprava sudovaja datyčnaja Rusakoŭščyny 1775 roku

Судовая справа адносна землеўладальнікаў фальварку Русакоўшчыны, што ў ваяводзтве Берасьцейскім ляжыть. Узгадваюцца прадстаўнікі мясцовае шляхты, якіх справа датычыцца, гэта вядомы на Пружаншчыне род Ізбіцкіх, сярод іх – Даніэль Ізбіцкі (Daniel Izbicki), Марцін Ізбіцкі (Marcin Izbicki), а таксама род Чэрніцкіх – Сымон Чэрніцкі (Szymon Czernicki), Якуб Чэрніцкі (Jakub Czernicki) і Леон Чэрніцкі (Leon Czernicki), апрача іх шляхта па суседству – Ануфры Бэнклеўскі (Onufry Bęklewski), Ян Каташэвіч (Jan Kotaszewicz), Аляксандр Гудзенскі (Alexander Gudzieński) i Ян Хараін (Jan Horain).

Далей

Spravazdača dachodaŭ 1764 roku

Кароткая справаздача па даходам са старостваў, дзяржаваў і войтаўстваў магдэбургскіх Берасьцейскага ваяводзтва. Сярод старостваў прысутнічаюць Блудзеньскае, Шарашоўскае, Равяцічскае; дзяржавы – Бакуны, Дымнікі, Клепачы; войтаўства – Малечскае, Пружанскае.

Далей

Nadannie dadatkovaje ziamli dlia carkvy Suchopaĺskaje 1791 roku

Кусташ кафедральны Берасьцейскі, плябан Сухопальскі Піліп Хацевіч (Filip Choсiewicz) прадставіў дакумент, аб зьмене зямельных надзелаў, якія былі ўзытыя ў сялянаў і замененыя на карысьць царквы каморнікам земскім Каролем Лунеўскім (Karol Łuniewski), межы гэтых надзелаў даходзілі да вёсак Хвалава і Галены і агулам атрымалася, што царкоўны зямельны надзел склаў больш, ніж было прапісана ў фундушы.

Далей

Sprava pa źmienie śviatara Spaskaje carkvy 1776 roku

Кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі паведамляе аб тым, што замест нябожчыка, колішняга пабожнага, сумленнага ксяндза Феліцыяна Замулевіча (Felician Zamulewicz), працэсара царквы Сьвятога Спаса ў Пружане, прызначаецца новы сьвятар, Стэфан Сівіцкі (Stefan Siwicki), які мае добрую характарыстыку і пасуе да духоўнае працы пры гэтае царкве.

Далей