Avraham Harshalom – Alive from the Ashes (Жывы з попелу)

У 1990-м выйшла кніга Абрагама Харшалома “Alive from the ashes”, праз некалькі рокаў ён наведаў Пружану дзе з’явіліся кадры для ягонага фільму.

Фільм апавядае аб лёсе Абрагама Харшалома (Адама Фрыдберга) з Пружаны , які прайшоў праз гета і Асвенцым, дзе загінула ўся ягоная сям’я. Праз 60 гадоў пасля знішчэння гета, ён наведвае родныя мясьціны каб прыгадаць мінулыя гады і адшукаць рэчы закапаныя продкамі.