Kontakt

2

Сайт “pruzana.wordpress.com” прысьвечаны гісторыі места Пружана (Pružana) і Пружанскаму павету. Пераважная колькасць апублікаваных матэрыялаў тычацца перыяду да 1939 року.

Кожная публікацыя (артыкул) не з’яўляецца стыхійнаю (аднадзённаю) з’яваю, па атрыманню новае дадатковае інфармацыі і медыяфайлаў – артыкулы абнаўляюцца.

Гэты сайт вядзецца мною на беларускае мове, з ужываннем польскіх, ангельскіх і расейскіх словаў. Не з’яўляецца камерцыйным.


Мяне клічуць Зьміцер Юркшайціс (Źmicier Jurkšajcis), нарадзіўся і вырас у Пружане.

Я – гісторык-аматар, дасьледую мінуўшчыну Пружанскага павету.

Займаюся вывучэннем гісторыі роднага места і ягонае перыферыі, гэта мой асабісты інтарэс. Кожны з нас калісьці задаваўся пытаннем “як гэта было” і па меры атрымання адказаў нараджалася яшчэ тысяча пытанняў, дасьледаванню няма мяжы, так было і са мною.

Мая мэта – паказаць усю велічнасць нашае гісторыі, пачатак якое сыходзіць у XV стагоддзе, каб параўнаць, супаставіць мінулае сапраўднаму і наблізіць чытыча да разумення нашае гістарычнае асаблівасьці, распачаць і перазапусціць у кожным чалавеку пачуццё годнасьці, гонару і нават прымусіць настальгаваць.

Email – yurkshaitsis@gmail.com
Facebookfacebook.com/dm124



Хочаш знайсьці, атрымаць больш інфармацыі?
Калі ласка, звяжыся са мною!