List karalievy Bony da bajaryna 1548 roku

Каралева Бона Сфорца надае баярыну сп. Варажбітовічу маёмасьць у дяржаве Селецкае, дзе ўрочышча Моланая Печ, а таксама іншым баярам пры дарозе Дабучынскай на востраве “Крывым Балоце”.

Далей

Заява аб учыненьні беспарадкаў 1669 року

Землеўладальнік Адам Загорскі (Adam Zahorski) зьвяртаецца да Андрэя Карэнеўскага (Andrzej Korzeniewski) з двору Сялецкага, дзе Казімір Бухавецкі (Kazimierz Buchowiecki) быў адміністратарам, каб той выдаў свайго падданага вінаватага. У справе з боку сп. Бухавецкага таксама браў удзел Томаш Міхал Букраба (Tomasz Michał Bukraba), узгадваюцца і наступныя асобы – Ян Альшэўскі (Jan Olszewski), намесьнік Сялецкі – Ян Палонскі (Jan Połoński), Павал Чарніцкі (Paweł Czarnicki), шляхцічы Аляксандр Лесьневіча (Aleksander Leśniewicz) і Стэфан Астрамецкі (Stefan Ostromecki), Стэфан Крываблоцкі (Stefan Krzywoblocki), Ян Елец (Jan Jelec), Хведар Слабоцкі (Teodor Słobocki), Міхал Старынскі (Michał Starzyński), судзя Сялецкі – Юры Куроўскі (Jerzy Kurowski), Ян Блонскі (Jan Błoński), Ян Вітэз (Jan Witez), Якуб Віслаўх (Jakób Wisłouch), Стэфан Чарніцкі (Stefan Czarnicki), Пракоп Бартноўскі (Prokop Bortnowski) і іншыя. Прыводзіцца месца (вёска ці маёнтак) Чарнічнае блізу Сасноўскага Броду, Лукомір, Пяшчанка, Стрыгінь, Сакалоўская вёска, Сасноўка, Варажбіты і іншыя.

Далей