Рэестр стратаў Вежэцкага ключа у падчас вайсковых дзеянняў, 1698 року

Намесьнік Вежэцкі Станіслаў Наркевіч (Stanisław Narkiewicz) прадставіў да запісу складзены рэестр стратаў, якія панесьлі мясцовыя жыхары, праз панцэрную харугву падканслера вялікага літоўскага. У апісанні падаюцца вёскі, якія ў пэўны перыяд уваходзілі ў склад Пружанскага павету, як напрыклад Мацы, Залессе, Стаўпы ды іншыя, а таксама вёскі, што болей не існуюць.

Далей

Фундушавы запіс Вежацкае царкве 1718 року

Рэчыцкі падстолі Станіслаў Рагоўскі (Stanisław Rogowski) разам з жонкаю сваёю Аленаю Рагоўскаю (Helena Rogowskа) фундавалі царкву ў маёнтку сваім Вежкі і запісалі на яе фундуш: 20 мокраў пахатнае і няпахатнае зямлі ва ўрочышчы Жукоўшчына, права свабоднае карыстанне дваровым лесам і мельніцаю ў вёсцы Блажкі, лоўлю рыбы ў рацэ Лясная, надаецца сьвятару царквы без абкладання падаткаў. У апісанні таксама ўзгадваюцца: вёска Блажкі, Ківацічскі кацёл, ваявода Віцебскі сп. Пацей, лес Гнідавец, гасьцінец Пружанскі, рэчка Віжанка ды іншае.

Далей