Śviedčannie voznych ab pakražy ŭ domie Kaściuškaŭ 1589 roku

Возны павету Берасьцейскага Кастусь Непакойчыцкі (Konstanty Niepokojczycki), які за подпісам і пячаткаю іншага вознага Яна Казноўскага (Jan Kaznowski) у справе пакражы ва ўрочышчы Уград у маёнтку Мікалая Касьцюшкі (Mikołaj Kościuszko) Сяхновічы. Пакража скрынкі з дакументамі на набыццё маёнтку Пелепілкі, 200 літоўскімі грошамі, пярсьцёнкам залатым і іншымі каштоўнымі рэчамі.

У справе ўзгадваюцца вёскі з колішняга Пружанскага павету і асобы звязаныя з імі. Вёска Мацеевічы ва ўласнасьці Беняша Федзюшкі (Bieniasz Fedzuszko) – харунжага Пінскага, вёска Грыцэвічы Сасіна Старавольскага (Sasin Starowolski) і Цімоха Кішкі (Tymoteusz Kiszka). Таксама падаюцца знаёмыя на Пружаншчыне прозвішчы асобаў шляхецкага паходжання як Мікалай Тэлятыцкі (Mikołaj Tylatycki), Сымон Лазоўскі (Szymon Łazowski), землеўладальнік Хведар і Сегень Багуслаўскія (Teodor i Siegeń Bogusławscy), Леў Рудніцкі (Lew Rudnicki) ды іншыя.

Далей

Rasliedvannie pa skarhach ab pakražach 1631 roku

Прадстаўнікі шляхты Гермаген Некакойчыцкі (Germagen Niepokojczycki) і Зофія Ляшчынская (Zofia Leszczyńska) скардзяцца на падданых Пятра Пацея (Piotr Pociej) з маёнтку Глубокае. У справе ўзгадваецца двор Каранева Юркаўшчына, Вяжецкая воласьць, вёскі Агародкі, Арэпічы, Задвараны, Яцы, Грыцэвічы і ўладальнікі тых вёсак.

Далей

Zajava ab padazrenni ŭ kradziežy 1664 roku

У заяве ўзгадваецца вёска Грыцэвічы, блізу Малеча, якая ў тыя часы часткова належала Хрызастому Касьцюшцы (Сhryzostom Kościuszko), і часткова спадару Бэнклеўскаму, магчыма кроўнаму генерала Ануфрыя Бэнклеўскага, што можа сьведчыць аб каранях апошняга.

Далей