Пастанова копы аб спаленні абвінавачаных у святатацтве 1661 року

Захвея Пацей (Zofia Pocej) жонка пісара земскага Берасьцейскага скардзіцца на падданых сп. Мікалая Садоўскага (Mikolaj Sadowski) з вёскі Крыўляны, з маёнтку Чэмеры, у крыўдзе цэркві Рэчыцкае, вядомае ад сьвятара Семіона Васілевіча, падкапаліся пад царкву і пакралі ў начы царкоўныя каштоўныя рэчы ды збожжа, а таксама нанеслі шкоду ўсярэдзіне будынку.
Узгадваецца ў справе шляхціч Пётр Ягалкоўскі (Piotr Jahołkowski), Міхал Яхімовіча (Michał Jachimowicz), Станіслаў Астроўскі (Stanisław Ostrowski), Мікалай Урублеўскі (Mikołaj Wróblewski), Рыгора Варыцкага (Grzegorz Warecki). Царква знаходзілася ва ўрочышчы Лявонкі, які належыў да маёнтку Рэчыца. Вёска Воля, якая належала сп. Копцю, ваеводзе Палоцкаму, старасьце Берасьцейскаму і войт мясцовы Андрэй Савосьцяновіч (Andrzej Sawoscianowicz). Крыштаф Патоцкі (Krzysztof Potocki) – крайчы вялікі літоўскі, і ягоныя падданые з вёскі Смольнікі. Узгадваецца і дэкан Шарашоўскі – Пётр Тыбароўскі (Piotr Tyborowski) і вёска Дымнікі, што належала сп. Тышкоўскаму.

Далей

Пастанова па справе аб пакражаў у селяніна 1625 року

Землеўладальнік Пётр Пацей (Piotr Pocej) скардзіцца на каралеўскіх сялянаў з вёскі Шчарчова, што ў ягонага падданага, падчас калі не было таго дому, у вёсцы Чапялі, уначы скралі асабістую маёмасьць, ежу і адзенне. У адказ прадстаўнік каралеўскі Лаўрын Бобр Пётравіцкі (Lawrin Bobr Piotrowicki), разам з двума шляхціцамі Александрам Астрамецкім (Aleksanrdra Ostromecki) і Янам Прэгалінскім (Jan Przegalinski) з Рэчыцкага маёнтку. У сваю чаргу падданы сп. Пацея пытаўся ў сялянаў з Шчарчова і войта Шчарчоўскага – Івана Ламакі, у тым ліку Дымнікаў падданых харунжага вяліка літоўскага сп. Самуэля Паца (Samuel Pac), ці хто бачыў пакрадзеныя ў яго рэчы.

Далей