Śpis pasieliščaŭ Kotranskaje volaści

Сьпіс паселішчаў, якія ўваходзілі ў склад Котранскае воласьці, Пружанскага павету, згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, што існаваў з 1797 па 1939 рокі.

Далей

Fundušavy zapis na Kotranskuju carkvu 1739 roku

Прэсвітар Котранскае царквы Шымон Левашкевіч прадставіў для запісу ў кнігі фундуш дараваны спадарствам Савіцкімі. У лісьце падчашы Берасьцейскі Ян Савіцкі (Jan Sawicki) і жонка ягоная Кацярына Камаеўска (Katarzyna Komajewska) надаюць царкве 2 увалокі зямлі з сенакосамі ў Аколішчах, разам з лесам, плябаніяю з агародам пры царкве і вялікім садам, да таго ж паў увалокі ў вёсцы Котра са стаўком, сенакосам на балоце ва ўрочышчу Чарчанюк. Таксама надаецца 300 тыфнаў ад сп. Міхала Алойзія Савіцкага (Michał Alojzy Sawicki) – лоўчага вялікага літоўскага. Пісана ў Чорных Лозах у 1739 року. Падпісаліся таксама Якуб Савіцкі (Jacob Sawicki) і Юзаф Савіцкі (Józef Sawicki), Антоні Савіцкі (Antoni Sawicki), Францішак Лахоўскі (Franciszek Lochowski), Ваўжынец Пекорна (Wawrzyniec Pekorno), Томаш Скакоўскі (Tomasz Skokowski).

Далей