Справа аб крадзежы плочаў ды мёду ў пушчы 1625 року

Лясьнічы Белавежскі Ян Махвіч скардзіцца на паданных крайчага вялікага літоўскага і дзяржаўцы Шарашоўскага Альбрэхта Радзівіла (Albrycht Władysław Radziwiłł), што асочнікаў і бортнікаў каралеўскіх з вёсак Хвалава, Ляскі, Іліч, Волі, ды іншых абвінавацілі ў крадзежы пчолаў ва ўрочышчах блізу Перарова і Верхняга Лесу, пушчы Белавежскае. У справе па выкрыцці злодзеяў дапамагаў лаўнік Хвалаўскі – Пётр Мелешковіч (Piotr Mieleszkowicz), пасьля чаго яны былі схоплены і заключаны ў вязьніцу ў каралеўскім двары ў Шарашове, дзе ўтрымліваліся і дапытваліся. Не атрымаўшы прызнання павязлі іх да Вішні, якая таксама была ў дзяржаве Радзівілаўскае, і трымалі павязаных там 2 дні і 2 ночы, пасьля чаго без вынікова яны былі адпушчаныя.

Далей