Śpis pasieliščaŭ Reviacičskaje volaści

Сьпіс паселішчаў, якія ўваходзілі ў склад Рэвяцічскае воласьці, Пружанскага павету, згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, што існаваў з 1797 па 1939 рокі.

Далей

Funduš na carkvu Raviacičskuju 1720 roku i karalieŭski pryviliej 1746-ha

Парох грэка-каталіцкае царквы Равяцічскае Аляксандр Будзіловіч (Aleksandr Budziłowicz) прадставіў да кнігаў гродзкіх Берасьцейскіх фундушавы запіс 1720 року ад імя Жыгімонта Бенэнедкта Храноўскага (Zygmunt Benedykt Chrzanowski) [?-1734], чэсніка і падстарасты Берасьцейскага, старасты Равяцічскага, і жонкі ягонае Кацярыны Тулоўскай (Katarzyna Tulowska) на нова фундаваную царкву, што тыя правам сваім надзяляюць прэсвітара 2 увалокамі і дз’якана 0.25 увалокі зямлі, якая знаходзіцца ў іхніх уладаннях пры маёнтку Равяцічы. І прэсьвітара тое царквы запісам гэтым вызваляецца ад усіх падаткаў. Кароль і вялікі князь Аўгуст ІІІ падцвярджае прывілеем сваім правы на фундуш царкве Равяцічскай. Да царквы спадарства Храноўскія надалі – звоны, кнігі, 6 алтароў ды іншыя каштоўныя рэчы ды аздабленне, да таго ж плябанію з усімі будынкамі для прэсвітара Яна Грушэўскага і памяшканне для дьякана з усімі зручнасцямі. На рацэ Вінец дазваляецца свадобна лавіць рыбу.

Далей

Invientar majontku Raviacičy 1798 roku

Падрабязнае апіанне маёмасьці Равяцічаў, разам з фальваркамі Галіца і Колкі, вёскамі Пасталова, Жычын, Барматы, Равяцічы, Сабалі, Голіца: пабудовы, чэлядзь, гаспадарчыя запасы, спісы жыхароў вёсак. 30 старонак матэрыялу.

Далей