Ардынацыя Каралеўскіх пушчаў (1641)

Ардынацыя каралеўскіх пушчаў у лясніцтвах былога Вялікага Княства Літоўскага, складзеная па загаду караля Уладзіслава IV Вазы камісарамі Віленскім канонікам і каралеўскім сакратаром Пятром Далматам Ісайкоўскім і упіцкім маршалкам Хрыстафорам Белазорам у 1641-м року, у рэпрыньце з польскае на расейскую 1871 року.
Кніга ўтрымлівае апісанне зямельных надзелаў у выкарыстанні сяланаў Пружанскіх вёсак: Фалава (Хвалава), Клетнае, Галены (Гала), Радецкая Воля, з пералікам землеўладальнікаў (жыхароў) у некаторых выпаднах, а таксама ўзгажваюцца іншыя вёскі як Бабінец, Сухопаль, Акольнік, а таксама іншыя рэчы датычныя пушчаў Белавежскае і Шарашоўскае.

Далей

Оттан Хэдэман – ”Гісторыя Белавежскай пушчы да падзелаў Рэчы Паспалітае” (1939)

Кніга складаецца з трох разьдзелаў, якія ўтрымліваюць гістарычнае апісанне, мапы ды статыстычныя дадзеныя, якія датычацца Пушчы Белавежскае і ейных ваколіцаў у перыяд ад пачатку XVI ст. да 1798 року. Увага таксама надаецца цяперашнім Пружанскім паселішчам, падаюцца іх старыя назвы і іншая ўнікальная інфармацыя. Кніжка на польскае мове, мае 314 старонак.

Далей

Справа аб крадзежы плочаў ды мёду ў пушчы 1625 року

Лясьнічы Белавежскі Ян Махвіч скардзіцца на паданных крайчага вялікага літоўскага і дзяржаўцы Шарашоўскага Альбрэхта Радзівіла (Albrycht Władysław Radziwiłł), што асочнікаў і бортнікаў каралеўскіх з вёсак Хвалава, Ляскі, Іліч, Волі, ды іншых абвінавацілі ў крадзежы пчолаў ва ўрочышчах блізу Перарова і Верхняга Лесу, пушчы Белавежскае. У справе па выкрыцці злодзеяў дапамагаў лаўнік Хвалаўскі – Пётр Мелешковіч (Piotr Mieleszkowicz), пасьля чаго яны былі схоплены і заключаны ў вязьніцу ў каралеўскім двары ў Шарашове, дзе ўтрымліваліся і дапытваліся. Не атрымаўшы прызнання павязлі іх да Вішні, якая таксама была ў дзяржаве Радзівілаўскае, і трымалі павязаных там 2 дні і 2 ночы, пасьля чаго без вынікова яны былі адпушчаныя.

Далей