Справа судовая датычная Русакоўшчыны 1775 року

Судовая справа адносна землеўладальнікаў фальварку Русакоўшчыны, што ў ваяводзтве Берасьцейскім ляжыть. Узгадваюцца прадстаўнікі мясцовае шляхты, якіх справа датычыцца, гэта вядомы на Пружаншчыне род Ізбіцкіх, сярод іх – Даніэль Ізбіцкі (Daniel Izbicki), Марцін Ізбіцкі (Marcin Izbicki), а таксама род Чэрніцкіх – Сымон Чэрніцкі (Szymon Czernicki), Якуб Чэрніцкі (Jakub Czernicki) і Леон Чэрніцкі (Leon Czernicki), апрача іх шляхта па суседству – Ануфры Бэнклеўскі (Onufry Bęklewski), Ян Каташэвіч (Jan Kotaszewicz), Аляксандр Гудзенскі (Alexander Gudzieński) i Ян Хараін (Jan Horain).

Далей

Заява аб учыненьні беспарадкаў 1669 року

Землеўладальнік Адам Загорскі (Adam Zahorski) зьвяртаецца да Андрэя Карэнеўскага (Andrzej Korzeniewski) з двору Сялецкага, дзе Казімір Бухавецкі (Kazimierz Buchowiecki) быў адміністратарам, каб той выдаў свайго падданага вінаватага. У справе з боку сп. Бухавецкага таксама браў удзел Томаш Міхал Букраба (Tomasz Michał Bukraba), узгадваюцца і наступныя асобы – Ян Альшэўскі (Jan Olszewski), намесьнік Сялецкі – Ян Палонскі (Jan Połoński), Павал Чарніцкі (Paweł Czarnicki), шляхцічы Аляксандр Лесьневіча (Aleksander Leśniewicz) і Стэфан Астрамецкі (Stefan Ostromecki), Стэфан Крываблоцкі (Stefan Krzywoblocki), Ян Елец (Jan Jelec), Хведар Слабоцкі (Teodor Słobocki), Міхал Старынскі (Michał Starzyński), судзя Сялецкі – Юры Куроўскі (Jerzy Kurowski), Ян Блонскі (Jan Błoński), Ян Вітэз (Jan Witez), Якуб Віслаўх (Jakób Wisłouch), Стэфан Чарніцкі (Stefan Czarnicki), Пракоп Бартноўскі (Prokop Bortnowski) і іншыя. Прыводзіцца месца (вёска ці маёнтак) Чарнічнае блізу Сасноўскага Броду, Лукомір, Пяшчанка, Стрыгінь, Сакалоўская вёска, Сасноўка, Варажбіты і іншыя.

Далей