Sprava ab masavych kradziežach 1662 roku

Апавядалі Ян Плахоўскі (Jan Plochowski) і Рыгор Скалдыцкі (Grzegorz Skołdycki). У 1660-м Ян Плахоўскі з жонкаю захавалі свае рэчы, збожжа ды іншае ў маёнтку сваім Ізбіцы. Сярод рэчаў таксама быў піўны кацёл які ўтапілі ў студне, якога скралі ў начы. Як апавядае сасед іхні Рыгор Скалдыцкі чуў ён як у начы даставалі кацёл ды падумаў на гаспадара. На наступны дзень знайшлі сьляды 2 асобаў, адзін у ботаў другі ў лапцях несьлі яго да гаю, дзе сьляды абрываюцца. Пасьля падданы сп. Юзэфа Шыпнеўскага (Józef Szypniewski), які шоў да сп. Павала Ізбіцкага (Paweł Izbicki) знайшоў гэты кацёл.
Але крадзеж не спыніўся, летам таго ж року, уначы злачынцы зрабілі падкоп пад стадолю і скралі масла, крупу ячменную, муку аўсяную, грэчку і іншае.
Далей у сп. Мальхера Ізбіцкага (Malcher Izbicki) уначы ў доме ягоным у Ізбіцах, асабісныя рэчы, збожжа скралі.
Яшчэ ў сп. Яраша Ізбіцкага (Jarosz Izbicki) скралі адзенне палатно ды сукенкі каштоўныя, якіх сыны сп. Яны Ізбіцкай – Станіслаў ды Марцін Ізбіцкія спрабавалі прадаці іх на рынку ў Поразаве.

Далей

Sprava ab kradziežy ŭradžaju z palioŭ 1661 roku

Прадстаўнікі шляхты скардзяцца на землеўладальніка спадара Станіслава Ізбіцкага (Stanisław Izbicki), што ягоныя падданыя скралі з поля блізу вёскі Мурава, якая належала Ганнt Жэбрыдоўскай (Anna Zofia Zebrzydowska) старасціны Шарашоўскай, ўраджай с палёю. Пацярпелыя прыбылі ў маёнтак Ізбіцы Грыневічы ды ўчынілі там ператрус, пры якім знаходзіўся сам гаспадар Станіслаў Ізбіцкі і прадстаўнікі ягонага роду Стэфан Ізбіцкі (Stefan Izbicki) ды Казімір Ізбіцкі (Kazimierz Izbicki). Падчас ператрусу Станіслаў Ізбіцкі выйшаў з сябе і пачаў збіваць пацярпелых Міхала і Станіслава Коршунаў, пасьля чаго ў сьлед прыстрашыў забіць і спаліць іхную маёмасьць.

Далей