Pilip Rajtman

Піліп Райтман (Philip Riteman) – грамадскі дзеяч за мяжою, бізнэсоўца.

Піліп Райтман нарадзіўся ў 1925 року ў мястэчку Шарашоў Пружанскага павету, быў адзіным з васьмі дзяцей у вялікае жыдоўскае сям’і.

Падчас другое сусветнае вайны ў 1941 року, калі места было захоплена немцамі Піліп і ягоная сям’я, разам з тысячамі іншых жыдоў, былі дэпартаваныя ў Пружанскае гета.

Піліп Райтман

Зiмой 1942-га, праз станцыю Аранчыцы, яны былі перавезены ў Аўшвіц-Біркенаў (Auschwitz-Birkenau). Бацькі, трое братоў і дзьве сястры Піліпа былі забітыя ў газавых камерах. Сам Піліп і двое братоў, якія засталіся жывыя, былі адабраны для рабскае працы. Пасьля Аўшвіц-Біркенаў, Піліп пабываў у Заксенхаўзене (Sachsenhausen), Араніенбургу (Oranienburg), Дахаў (Dachau), і, нарэшце, прыбыў у Ландсберг (Landsberg). У 1945 року Ландсберг быў вызвалены амерыканскае арміяй. Пасьля перасячэння Тырольскіх Альп (Tyrolean Alps), Піліп Райтман застаўся адзіным, хто выжыў з ягонае сям’і.

Ён імкнуўся пакінуць Еўропу і пачаць новае жыццё ў Паўночнае Амерыцы. ЗША, незалежная ў той час краіна, хутка зрэагавала на заклік Піліпа. У 1946 року ён пачаў працаваць ў якасці звычайнага разносчыка ад дзвярэй да дзвярэй. Падчас наведвання Манрэалю (Канада), Піліп сустрэў Дораці Смайлстайн (Dorothy Smilestein), на якой пасьля ажаніўся. У шлюбе ў іх нарадзіліся два сыны абодва выпускнікі ўніверсітэту (Memorial University).

У Ньюфаундленде, Піліп кіраваў аптовым галантарэйным гандем.

Да 1979-га ён стварыў пасьпяховую гандлёвую кампанію і пераехаў жыць у Галіфакс (Halifax).

На працягу 43 рокаў Піліп нічога не казаў пра Халакост. Толькі ў 1989-ым ён паведаў сваю гісторыю ў першы раз у школе ў Санкт-Стэфан (school in St. Stephen), Нью-Брансўік (New Brunswick). Ён распавёў пра прапаганду хлусні адносна Халакосту, пра непраўдзівыя чуткі, ў якіх гаворыцца, што немцамі было знішчэна 6.000.000 жыдоў, што ніколі не адбылося ці было моцна перабольшана.

Millions of Souls: The Philip Riteman Story, 2010

П. Райтман падчас аднаго з выступленняў у 2013 року

На працягу больш за 20 рокаў, Піліп працягвае дзяліцца ўспамінамі як сьведка тых падзей. У школах, цэрквах, універсітэтах і бізнес-прадпрыемствах па ўсёе Канадзе і Злучаных Штатах. За свой уклад, ён быў удастоены ганаровае падзякі ад некалькіх ўніверсітэтаў, а таксама Ордэну Новае Шатландыі.

Філіп Рэйтман памёр 8 жніўня 2018 года ў Галіфаксе (Halifax, NS)

Krynica:
www.flankerpress.com

Пакінуць каментар