Mikalaj Razanaŭ

Мікалай Разанаў (Mikołaj Rozanów) [1898-1977] – дасьледчык гісторыі Пружанскага павета, сакратар Пружанскага сейміка, афіцэр войска Польскага. Ягоны гістарычны нарыс «Пружанскі павет» (1935) быў прызнаны грунтоўнаю навуковаю працаю і атрымаў узнагароду Польскай акадэміі літаратуры.

Жыцьцяпіс
Мікалай Разанаў нарадзіўся 15 сакавіка 1898 року ў сям’і генерала Цімоха Разанава (Tymoteusz Rozanow) і Тэадозіі Гладкоўскай (Teodozja Gładkowska). У 1908-1915 вучыўся ў кадэцкім корпусе ў Пскове, а затым у Вышэйшае вайсковае інжынэрнае школе ў Петраградзе.

У 1916 ён быў прызваны на службу ў гвардзейскі полк і служыў у якасьці паручніка. У сакавіку 1918-га дэзерціраваў і з’ехаў у Вільню, у кастрычніку далучыўся да самаабароны Літвы і Беларусі. Быў ад’ютантам палкоўніка Ежы Дамброўскага.
У студзені наступнага року Мікалай Разанаў – ад’ютант польскага войска, у 13-му кавалерыйскім палку, браў удзел у бітве з бальшавікамі пад Пружанаю.
Быў узнагароджаны памятным медалём вайны 1918-1921.

Сям’я
Мікалай Разанаў быў знаём з вядомым Пружанскім доктарам Аўгустынам Пацэвічам, з дачкою якога Паўлінаю ажаніўся ў 1924 року.
З жонкаю Паўлінаю Пацэвіч (1897-1989) мелі дачку Соф’ю (магістарка гісторыі культуры) [1930-2015] і сына Славаміра (магістар, інжынер) [1932].

Мікалай Разанаў

Навуковая дзейнасць
Працаваў ураднікам у Пружанскім старостве з 1924 року як кіраўнік адміністрацыі дарогаў, а з 1931-га з’яўляўся сакратаром Пружанскага сейміка. У вольны час дасьледваў, занатоўваў гісторыю Пружанскага павету і зьбіраў матэрыял, рабіў фатаздымкі. У 1935 року выдаў у Пружане кнігу «Powiat Prużański (Szkic historyczny)», якая была прызнаная грунтоўнаю навуковаю працаю і ў тым самым року атрымала ўзнагароду Польскай акадэміі літаратуры.
Гэтая праца ўключае ў сябе вывучэнне гістарычных, сацыялагічных пытанняў, апісання этнічных групаў, паселішчаў і гарадоў Палесся з шаснаццатага стагоддзя.

088_t

Foto M. Rozanów Тыпы сялян з повяту Пружаньскего

Foto M. Rozanów
Тыпы вяскоўцаў з павету Пружанскага

Паколькі большасьць арыгінальных дакумэнтаў страчаная, гэтыя зьвесткі ўяўляюць сабою надзвычайную каштоўнасьць. У 2011 року кніга Мікалая Разанава была перавыдадзеная рэпрынтным выданьнем у Любліне.

Другая Сусветная Вайна
У 1940-м праз Літву і Швэцыю выехаў у Францыю, дзе ваяваў у Польскае арміі, пасьля ў Варшаўскае дывізіі, ад’ютант генэрала Тадэвуша Касакоўскага.
Пасьля капітуляцыі Францыі разам з 1-м польскім корпусам эвакуяваны ў Эдынбург (Шатландыя).
У 1942 накіраваўся з 2-м Польскім корпусам у Ірак і Палестыну, у 1943 у чыне капітана ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі.

У 1946-м вярнуўся ў Вялікабрытанію, скончыў унівэрсытэт у Кембрыджы. З 1949 жыў у польскім Чанстахове, куды па вайне пераехала ягоная сям’я. Працаваў інжынэрам-будаўніком, выкладаў ангельскую мову.

Памёр 31 сьнежня 1977, пахаваны ў сямейным склепе на могліцах Куле.

Krynicy:
polesie.org
be.wikipedia.org

4 thoughts on “Mikalaj Razanaŭ

  1. Pingback-адсылка: Аўгустын Пацэвіч | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Старыя Пружанскія пахаванні | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański” | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Budaŭnictva na vioscy | Pružana

Пакінуць каментар