Brunan Pusloŭski

Брунан Пуслоўскі (Brunon Antoni Pusłowski) [~1768-1832] – падкаморы Пружанскі, землеўладальнік, фундатар храмаў на Берасьцейшчыне.

Брунан Пуслоўскі нарадзіўся прыкладна ў 1768 року ў шляхецкае сям’і гербу “Шэліга”.

На Пружанскім павеце яму належылі маёнтку Гарадзечна і Левошкі.

З’яўляўся дэлегатам чатырохгадовага сейму Рэчы Паспалітае (18.08.1788-3.02.1794).

У 1798 року з’яўляўся харунжым Пружанскага павета.

У 1803 року Брунан Пуслоўскі быў абраны Пружанскім павятовым падкаморыям і працаваў у якасьці суддзі па спрэчках аб межах маёнткаў у подкаморскіх судах да 1809 року.

Быў у шлюбе з Каралінаю Нарбут (Karoliną Narbutt) шляхецкага гербу “Трубы” (~1790 – 1878), з якою меў 2 сыноў Шчэснага (Szczęsny Pusłowski) і Фелікса (Felix Franciszek Walezyan Pusłowski).

У 1825 року на тэрыторыі свайго маёнтку Гарадзечна фундаваў будаўніцтва храму. А таксама капэллы ў вёсцы Казішча ў Кобрынскім павеце і маёнтку Воўчын, павет Берасьцейскі.

Памёр Брунан Пуслоўскі ў 1832 року.

Krynicy:
www.cieslin.pl
Месяцеслов с росписью чиновных особ или общий штат Российской империи на лето от Рождества Христова, 1803-1809
forum.vgd.ru

2 thoughts on “Brunan Pusloŭski

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс Пружанскіх падкаморыяў | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Левошкі | Pružana

Пакінуць каментар