Topylka

Топылка (Topyłka) – колішняя рэчка ў рэгіёне мястэчка Шарашоў, прыток ракі Левая Лясная.

малюнак вышей носіць ілюстрацыйны характар

Выток рэчкі знаходзіўся на балотах пушчы Белавежскае блізу вёскі Акольнікі.
Назва верагодна паходзіць ад слова “топь”, што азначае дрыгва, мокрая неустойлівая глеба, а мягкі канчатак паказвае на яе невялікую шырокасьць.

У крыніцах XVI-XVII ст. назва не сустракаецца.

Рэчка на мапе 1850-х

Даўжыня яе складала каля 7 км.
Вусьцем была суседняя рака Левая Лясная, якая выцякае з таго ж балота.

Рэчка ліквідаваная падчас меліарацыйных працаў каля 1960-х.

Krynicy:
1) Ateneum Wileńskie : czasopismo naukowe poświęcone badaniom przeszłości ziem Wielkiego X. Litewskiego. R. 8, Wilno. 1931-1932. s. 84
2) Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 12, [Szlurpkiszki-Warłynka]. Warszawa. 1892 r. s. 403

Пакінуць каментар