Michal Čarnocki

Міхал Чарноцкі (Michał Czarnocki) [~1880–1935] – інжынер камунікацыяў, кіраўнік школьнага звязу павета Пружанскага, буйны землеўладальнік Пружанскі.

Міхал Чарноцкі нарадзіўся каля 1880-га року ў шляхецкае сям’і гербу Ліс-Бзура (Lis–Bzura) Люцыяна Баляслава Чарноцкага (Lucjan Bolesław Czarnocki) [~1848-1905] (s. Bartłomieja) і Алены Бароўскай (Helena Borowska) (c. Piotra). ¹

Пасьля сьмерці бацькі, ад 1907 року з’яўляўся ўладальнікам маёнтка Белавусаўшчына з фальваркам Чадзель і вялікім зямельным надзелам у 940 дзесяцінаў. ²

З 1911 па 1915 – працаваў на пасадзе дэпутата Таварыства ўзаемнага крэдыту ў Пружане (узгадваецца як  “M. Б. Чарноцкій”). ³

Служыў у польскім войску. Быў жанаты, але бездзетны.
Выконваў функцыі ганаровага суддзі каронных судоў польскіх.

У 1920-х займаў пасаду кіраўніка гміннага выбарчага камітэту, выходзілі ягоныя разважальныя артыкулы ў газетах, як напрыклад пра выбарчыя справы.

У перыяд 1929-1933 рр. з’яўляўся кіраўніком школьнага звязу на павеце Пружанскім (Polska Macierz Szkolna). ⁴

Да 1931 року быў старшынёю праўлення Кааператыўнага банку ў Пружане па адрасе др. Пацэвіча, 20. ⁵

Некролаг аб сьмерці 1935 року ⁶

Міхал Чарноцкі, пасьля доўгіх пакутаў, памёр у Варшаве 9 жніўня 1935 року, ва ўзросьце 55 гадоў. Памінальнае набажэнства і пахавальная працэсія адбыліся ў Пружанскім касцёле парахіяльным ранкам 12 жніўня. Пахаваны на Пружанскіх гарадзкіх могліцах у сямейным гробе. ⁶

Помнік на сямейнае магіле, дзе пахаваны Міхал Чарноцкі, 2016 рок

Krynicy:
1) polesie.org
2) tadeuszczernik.wordpress.com
3) Памятная книжка Гродненской губернии 1911-1915
4) Polska Macierz Szkolna. R. 14, nr 1 (styczeńmaj 1930) – Polska Macierz Szkolna. R. 18, nr 3 (kwiecień-maj 1933)
5) Polesie. №25. Brzesc nad Bugem. 1931 rok. s. 5
6) Kurjer Warszawski. R. 115, 1935, no 218 + dod..s. 14

Пакінуць каментар