Mikola Iĺjaševič

305057098_3305233969719019_6212840526948642073_n

Мікола Ільяшэвіч [1903-1934] – адзін з першых дасьледчыкаў, які востра падняў пытанне аб негатыўным уплыве палітыкі расейскай імперыі на землі былога Вялікага Княства Літоўскага. Беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, настаўнік, выдавец.

Нарадзіўся ў 1903 року ў Пружане. Бацька працаваў паштальёнам. Маці Яна Ільяшэвіч выхоўвала дзяцей з асабліваю любоўю, перад сном начытвала казкі па беларуску.
Праз некаторы час сям’я пераехала у Вільню, где нарадзіўся брат Хведар (будучым паэт і палітычны дзеяч).
Мікола, разам з братам скончыў Віленскую беларускую гімназію, дзе пазнаёміўся з Вінцэнтам Жук-Грышкевічам (будучы старшыня Рады БНР).
Браў удзел у рэдагаваньні моладзевага часопісу «Маладое жыцьцё», там ўпершыню пачаў друкавацца сам.
Па сканчэньні гімназіі ў 1922 паступіў у Пражскі Ўнівэрсытэт.

У 1925-м стаў адным з сузаснавальнікаў і першым старшынёю Беларускага культурна-асьветніцкага таварыства імя Францішка Скарыны. Арганізаваў выставу беларускіх выданьняў у Славянскае бібліятэцы ў Празе, удзельнічаў у стварэньні артыкулаў па гісторыі Беларусі для Чэхаславацкіх энцыкляпэдычных выданьняў, рэцэнзаваў творы іншых дасьледнікаў.
Праз 5 гадоў навучання ва Ўнівэрсытэце, абараніў доктарскую дысертацыю на тэму “Беларусь як антрапагеаграфічная адзінка”.

У 1928-м была выдадзена ягоная праца “Культурна-геаграфічны характар Беларусі”.

Па вяртаньні ў Вільню (1929) працаваў настаўнікам у Віленскае Беларускае гімназіі. У гэты ж час увайшоў у склад Беларускага навуковага таварыства, супрацоўнічаў з Таварыствам беларускае школы і Беларускім інстытутам гаспадаркі і культуры. Друкаваўся ў заходнебеларускае пэрыёдыцы (газэта «Беларускі звон», альманах «Студэнцкая думка», дзіцячы часопіс «Заранка»), у 1930-1931 рэдагаваў сельскагаспадарчы часопіс «Саха».

Мікола разам з малодшым братам Хведарам (паэтам) амаль штолета наведвалі Пружану. Гэта яны забясьпечвалі беларускаю літаратураю сям’ю Жукоўскіх, Міколу Дудзейку ды іншых. У значнае ступені пад іхнім уплывам шмат Пружанцаў сталі пасьлядоўнымі прыхільнікамі Беларушчыны.

Мікола Ільяшэвіч – аўтар падручніка па псіхалогіі, дысэртацыі-брашуры на чэскае мове «Беларусь і беларусы», дасьледаваньня «Расейская палітыка на землях былога Беларуска-Літоўскага гаспадарства за панаваньнем Кацярыны II і Паўла I».

%d0%ba%d0%bd%d0%b8%d0%b3%d0%b0

%d0%bd%d0%bd65

У гэтае працы М. Ільяшэвіч падрабязна аналізуе зьмены, якія ўводзіліся Расейскаю імперыяю на Беларускія землі. Драпежніцкія помыслы, якія праявіліся ў аспекце рэлігійнае нецярпімасці і барацьбы з уніяцтвам. Не менш важнымі былі зьмены і ў вясковым пытанні. Рэч Паспалітая нашмат апераджала Расейскую Імперыю ў пытаннях развіцця капіталізму. Таму разам з прыходам Расейскага заканадаўства становішча вяскоўцаў пагоршылася. Увогуле, паводле меркавання Міколы Ілляшэвіча, Расейская Імперыя падчас падзелаў Рэчы Паспалітае і Вялікага Княства Літоўскага, не прынесла аніякіх пазітыўных зьменаў на новыя землі.

Мікола Ільяшэвіч памёр ад сухотаў 2 верасьня 1934. Яму быў 31 рок. Пахаваны на Віленскіх мясцовых могліцах.

Krynicy:
kamunikat.org
be.wikipedia.org

1 thoughts on “Mikola Iĺjaševič

  1. Pingback-адсылка: Хведар Ільяшэвіч | Pružana

Пакінуць каментар