Chviedar Iĺjaševič

1

Хведар Ільяшэвіч [1910-1948] – паэт, гісторык, журналіст і палітычны дзяяч.

Паходзiў з Пружаны. Меў старэйшага брата Міколу і сястру Ніну.
Разам з братам скончыў Віленскую Беларускую Гімназію, потым гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, абараніў дысертацыю і атрымаў званьне магістра філасофіі.

%d1%96%d0%bb%d1%8c%d1%8f%d1%88%d1%8d%d0%b2%d1%96%d1%87

Актыўны ўдзельнік Беларускае вяскова-работніцкае грамады, хадзіў па беларускіх вёсках, распаўсюджваў рэвалюцыйную літаратуру, ідэі беларускасьці.

f19fec2f129fbdba76493451275c883a

Беларускi студэнцкi саюз Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, 1932г.

Не прыняў савецкага таталітарнага рэжыму, што запанаваў у Заходняе Беларусі з 1939 року, добра памятаючы трагічныя лёсы А.Салагуба, У.Жылкі, Ф.Аляхновіча, асабіста ведаў арыштаваных у 1939 А.Луцкевіча, У.Самойлу, М.Краўцова, Н.Арсеньневу, Р.Шырму.
Падчас вайны Х. Ільяшэвіч – старшыня Беларускага аб’яднаньня ў Беластоку, быў адным з арганізатараў беларускага школьніцтва на Беласточчыне.

Управа Беларускага камітэта ў Беластоку. Сядзiць першы злева Хведар Ільяшэвіч. 1941 г.

Управа Беларускага камітэта ў Беластоку. Сядзiць першы леваруч Хведар Ільяшэвіч. 1941 г.

Рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». Працаваў у часопісе «Шляхам жыцьця» (1946—1948), рэдагаваў бюлетэнь «Апошнія весткі», іншыя беларускія выданьні.

5012217478_0

2000 рок, Выдадзена кніжка выбраныя «Творы»

Загінуў у аўтамабільнае катастрофе ў Ватэнштэце.

Krynicy:
be.wikipedia.org
novychas.by
www.racyja.com

2 thoughts on “Chviedar Iĺjaševič

  1. Pingback-адсылка: Юры Попка | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Мікола Ільяшэвіч | Pružana

Пакінуць каментар