Suchopaĺ

Сухопаль (Suchopol) – старадаўні маёнтак на тэрыторыіі, былога Пружанскага павету, на Палессі.

У 1641 року фальваркам і вёскаю валодала сп-ня Махвіц (Machwic), да фальварка належала 20 валокаў зямлі. ¹

У 1812 року маёнтак Сухопаль арандаваў сп. Энгельгард. ²

У першай палове XIX ст. маёнтак знаходзіўся ва ўласнасьці роду Варашыла.
Аднак у 1840-м адбылася продаж паловы маёнтка Сухопаль ад дзяцей Антонія Варашыла (Antoni Woroszyło) – Эразма (Erazm Woroszyło) і Феліцыі (Felicja Woroszyło), разам з 163 муж. душамі, на карысьць Вінцэнту Арэхоўскаму (Wincenty Orzechowski) сыну Людвіга. ³

Кароткі змест справы 1840 року ³

Маёнтак на мапе 1850-х

На пачатку другое паловы XIX ст., у 1860-х уладальніках маёнтку быў спадар Арэхоўскі (Orzechowski), належала яму тут вялікая частка зямельных надзелаў, якая складала 763 дзесяцінаў. ⁴

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, частка зямельных надзелаў, якія належылі Арэхоўскаму (расейскія ініцыялы А.В.), у перыяд з 7 сьнежня 1864-га па 25 жніўня 1872 року, была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі. ⁵
Усяго было распрададзена 929 дзесяцінаў спадара Арэхоўскага.

Маёнтак на мапе 1880-х

Як відаць па мапе 1880-х, у склад сядзібна-паркавага комплексу ўваходзілі ажно 11 будынкаў, сярод іх усяродку вялікі сядзібны дом т-вобразнае формы.

У 1880-х уладальнікамі маёнтку ўжо былі спадарства Спінэк, а гаспадаром быў Казімір Спінэк (Kazimierz Spinek), сын Баляслава (Bolesław Spinek). Да ягонага маёнтка, разам з урочышчам Нарэўка, належала 1084 дзесяцінаў зямлі.
У 1876 року памерла апаплексічнага ўдару (інсульт) Надзея Спінэк дачка Рыгора з маёнтка Сухопаль. (дадзеныя метрыкаў памерлых расейскае праваслаўнае царквы). ⁶

У 1905 року, падчас віхуры рэвалюцый, якія разгарэліся ў Расейскае Імперыі, да памешчыка сп. Спінэка зьвярнулася группа бедных сялянаў з просьбаю даці зямлі, аднак просьба была адхіленая, тады Даніла Гвай разам з сябрамі Пятром Вакулам, Сымонам Раўнейка і магчыма іншымі, падпалілі маёмасьць памешчыка і яна згарэла. (з успамінаў мясцовага жыхара П. Ліцкевіча) ⁷

Асада на мапе 1930 року

За польскім часам на месцы маёнтку была ўтвораная вайсковая асада.

Валун непадалёк маёнтка, 2020

Апусьцелы адносна новы будынак, найбліжэйшы да маёнтка, 2020

Відок на месца, дзе знаходзіліся пабудовы, 2020

Krynicy:
1)
2)
3) St. Petersburg Senate announcements on state, governmental and judicial matters. 1840 rok. Volume 31. s. 45
4) Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, s. 75-84
5) rgia.su
6) П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, с. 215

7) Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Менск: БелЭн, 1992. — с. 55-56

3 thoughts on “Suchopaĺ

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1860-х рокаў | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Andryjanka | Pružana

Пакінуць каментар