Linoŭka II

Ліноўка II (Linówka II alias Oranczyce) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

Адная з ранніх згадак пра маёнтак Ліноўка датычыцца справы красавіка 1631 року, там жа ўзгадваецца ўладальнік маёнтка Ян Глінскі (Jan Gliński), на тэрыторыі якога знаходзілася ўніяцкая царква. ¹

Кароткі змест справы 1631 року

Па дадзеным на 1775 рок маёнтак па-ранейшаму належыць роду Глінскіх і трымалі яны тут ва ўласнасьці 29 дамоў з чэлядзю. ²

Маёнтак на мапе 1850-х

У 1860-х маёнткам Ліноўка II валодалі прадстаўнікі заможнага роду Трэмбіцкіх, а ўладальнікам значыццца Багуслаў Трэмбіцкі (Bogusław Trębicki). Зямельны надзел ягоны на тыя часы складаў вялікія 1433 дзесяціны. ³

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 1 жніўня 1864-га па 8 студзеня 1868-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Ліноўка II, што належыў роднаму брату Багуслава – Адольфу Трэмбіцкаму (Adolf Trębicki), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі. ⁴

Маёнтак на мапе 1880-х

Як відаць на мапах другое паловы XIX ст. сядзібны комплекс як мінімум складаўся з 4-5 будынкаў, па за якімі знаходзіўся дрэвастой, магчыма пладовы сад і парк.

Пад канец XIX ст. маёнтак ужо належыць роду Утгафаў, вайсковым паходжання нямецка-дацкага, лютэранскага веравызнання. У 1880-х уладальнікам маёнтка Ліноўка з’яўляўся Карл Утгаф (Carl Heinrich Uhthof / Карл Генрих Утгофъ) [1818-1886] з зямельным надзелам у 536 дзесяціны, сын Ёана Утгафа (Johann Heinrich Uthoff) [1798-?] і Сары Хольтэр (Sarah Hölter) з Даніі (другая жонка, першая Rosa Uthoff). ⁵

Па смерці Карла Утгафа ў 1886 року, маёнтак перайшоў да спадчыне ягонаму сыну Леону Ўтгафу (Leon Uthof) [1852-1918] з зямельным надзелам у 869 дзесяцінаў. ⁶

У 1909 року быў здзейснены замах на Льва Ўтгафа, які з’яўляўся памагатым генерал-губернатара ў Варшаве, што скончыўся безпасьпяхова, але з выпадковымы ахвярамі. ⁷

Маёнтак на мапе 1931 року

У 1931 року ўзгадваецца нерухомасьць у Ліноўцы, якая належыла Малгажаце Утгаф (Malgorzata Utgof), якая ў 1928-м набыла зямельны надзел 7750 м² каля чуг. станцыі Аранчыцы ад Дмітра Утгафа. ⁸

Дом сям’і Утгаф у Ліноўцы ў XX ст.

У 1936 року ў Ліноўцы памерла жонка Леона Утгафа – Кацярына Скапічэнка (1860-1936) і пахаваная на Аранчыцкіх могліцах.

Здымак з ~1910-х

Апошнім вядомым уладальнікам маёнтка да Савецкае інвазіі ў 1939 року быў Дмітры Утгаф (Dymitr Uthof) [1885-?]. Які быў сынам Леона Утгафа і нарадзіўся ў Аранчыцах. ⁹

План маёнтка Ліноўка Д. Утгафа

Будынак, што нагадвае старую стайню, 2018

Той жа будынак, відок з боку 2018

Хваёвае дрэва з нетыповым ствалом, таксама на месцы маёнтка, 2018

Помнік Карлу Ўтгафу на Аранчыцкіх могліцах, здымак Аляксандр Гук, 2020 рок

Krynicy:
1) Опись документов Виленского центр архива древних актовыхъ книгъ. Выпуск X, Акты Бресткого гродского суда, 1575-1715 годы, №7027, Вильна, 1913 год, стр. 226
2) P.Sz.Towpik – Szlachta traktu pruzanskiego posiadajaca poddanych, wedlug spisu podymnego dla woj. brzeskiego litewskiego z 1775 r.

 3) Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, str. 75-84
4) rgia.su
5) www.geni.com
6) П. Диковъ, “Списокъ землевладѣній въ Гродненской губерніи”. Изд. гродненскаго губернскаго статистическаго комитета. Гродна. 1890 год, стр. 203
7) Przegląd Wieczorny. 1923, no 140. s. 4
+7) warszawa.wyborcza.pl
8) Gazeta Sądowa Warszawska. R. 56, 1928, № 51. s. 820
9) фатаздымкі і дадатковая інфармацыя з артыкула https://www.linovo.by/?p=5385

5 thoughts on “Linoŭka II

  1. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1930-х рокаў | Pružana

  2. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў з 1880-х | Pružana

  3. Pingback-адсылка: Сьпіс уладальнікаў маёнткаў 1860-х рокаў | Pružana

  4. Pingback-адсылка: Śpis Pružaskaje šliachty 1775 roku | Pružana

  5. Pingback-адсылка: Linoŭka | Pružana

Пакінуць каментар