Zahorze-Tuloŭščyna

Загор’е-Тулоўшчына (Zahorze-Tułowszczyzna) – колішні маёнтак на тэрыторыі былога Пружанскага павету, на Палессі.

Старадаўні маёнак, які верагодна XVI ст. з’яўляўся часткаю так званага Загор’я шляхецкага, якое належыла дробнай шляхце.

У 1631 року шматразова ўзгадваюцца Загорскія землеўладальнікі Ян Баркоўскі (Jan Borkowski) і ягоная жока Крыстына Верашчака (Krystyna Wiereszczaka). ¹

Справа 1631 року ¹

У першай палове XIX ст. маёнтак быў ва ўладанні прадстаўнікоў роду дэ Ларзак.

У 1842 року было дасягнутае пагадненне паміж Эдвардам дэ Ларзак (Edward de Larsak) сынам Вінцэнта і Амэліяю Андрэйковіч (Amelia Andrzejkowicz) дачкою Міхала, аб замене зямлі ў Загор’і, плошчаю 64 дзесяціны. ²

Кароткі змест справы 1842 року ²

Раннія зьвесткі пра маёнтак датычацца сярэдзіны 1860-х. Уладальнікам маёнтку ў тыя часы быў Эдвард дэ Ларзак і належала яму тут 70 дзесяцінаў зямлі. ³

Аб постаці сп. Эдварда дэ Ларзака вядома з успамінаў застаўленых братамі Крашэўскімі, якія жылі па суседзтву ў Доўгім. Каетан Крашэўскі апісвае яго як прыгожага чалавека, які паходзіў з роду эмігрантаў Французкіх, дзед ягоны Фанцынэллі дэ Ларзак (Farcinelli de Larzak) быў камендантам замку князёў Радзівілаў у Нясвіжы, эмігрант перад рэвалюцыяю ў Францыі ў 1786 року. Эдвард дэ Ларзак меў жонку Польку, таксама прыгожую і дачок Антосю, у якую ў дзяцінсве быў закаханы сам Каетан. ⁴

Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881 ⁴

З-за ўдзел Эдварда дэ Ларзака ў анты-расейскім паўстанні 1863-1864 гадоў маёнтак Загор’е, да якога належала 108 дзесяцінаў зямлі дворскае, сялянскае – 60 дзесяцінаў і 12 дзесяцінаў леса, з даходам 244 рос. рублі, маёнтак падвергнуты канфіскацыі. ⁵

Пасьля анты-расейскага паўстання 1863-1864 рокаў, у перыяд з 5 ліпеня 1865-га па 22 жніўня 1872-га, частка зямельных надзелаў маёнтка Загор’е, што належала сп. Ларзаку (расейскія ініцыялы Э.В.), была выкупленая часоваабавязанымі сялянамі. ⁶

Маёнтак на мапе 1880-х

У 1880-х маёнтак належыў роду Скабалановічаў (Skabałłanowicze) разам з 130.5 дзесяцінаў зямлі. ⁶

Маёнтак адлюстраваны на мапах да 1924 року, але на тых жа мапах 1930-га і апісанню грамадаў Мікіцічскае гміны пад назваю Тулоўшчына існуе ано вёска.

Паркавыя дрэвы перад забудоваю, 2019

Цікавае формы камень сярод дрэвастою, 2019

Krynicy:
1)
2) St. Petersburg Senate announcements on state, governmental and judicial matters. 1842 rok. Volume II. s. 37-38
3) Mikołaj Rozanow – „Powiat Prużański (Szkic Historyczny)” 1935 rok, s. 75-84
4) Kajetan Kraszewski – Silva rerum. Wspomnienia i zapiski dzienne z lat 1830-1881. Kronika domowa., s. ,31, 403
5) Ojczyzna dziennik polityczny literacki i naukowy. № 87. 1864 rok. s. 4
6) rgia.su
7) Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. 14, 1895 rok, s. 266
+) Tydzień Literacki, Artystyczny, Naukowy i Społeczny. R.4, T.5, nr 40 (10 czerwca 1877), s. 631
+) Biblioteka Warszawska, 1884 rok, T. 2, s. 64

1 thoughts on “Zahorze-Tuloŭščyna

  1. Pingback-адсылка: Śpis uladaĺnikaŭ majontkaŭ 1860-ch | Pružana

Пакінуць каментар